Война Мацвеевіч Грычына

Война Мацвеевіч Грычына
1-ы падкаморы пінскі[d]
з 28 студзеня 1566
Пераемнік Фалька Гаўрылавіч Грычына[d]
2-і кашталян мсціслаўскі
1580 — 1582
Папярэднік Іван Васілевіч Саламярэцкі
Пераемнік Станіслаў Паўлавіч Нарушэвіч
неваднічы гарадзенскі[d]
з 1563
Пераемнік Іван Макаровіч[d]
дзяржаўца пярстуньскі[d]
1558 — 1560

Род Войны-Грычынавічы
Бацька Мацвей Грычына[d]
Дзеці Габрыэль Война, Сямён Война, Бенедыкт Война, Рыгор Война, Лаўрын Война, Сокал Война, Ганна з Войнаў[d] і Дарота з Войнаў[d]
Веравызнанне праваслаўе[1][2]

Война Мацвеевіч Грычына, або Воін Грычынавіч, у хрышчэнні Барыс (каля 1492 — 15 мая 1582) — вялікалітоўскі ўраднік.

Біяграфія

Паходзіў з пінскага баярскага роду Грычынаў. Сын баярына Мацвея Грычыны (Грычынавіча) і Марыны з невядомага роду.

Падкаморы пінскі (1567—1570), кашталян мсціслаўскі (да 1582), дзяржаўца лабенскі, бярштунскі, бяржанскі, ожскі і пераломскі, юрбарскі. Станам на 1558 год ляснічы і неваднічы гарадзенскі, дзяржаўца лабенскі, пярстуньскі і бержніцкі[3].

Сям’я

Жанаты быў, паводле Адама Банецкага, з Марынай невядомага роду. Паводле тастамента сына Сямёна, з Багданай Янушаўнай з Любельскіх. Магчыма, жанаты быў двойчы, бо чацвёртыя часткі складаных гербаў яго сыноў Лаўрына і Рыгора розныя.

Зноскі

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya