Рыгор Дзмітрыевіч Румянцаў
Рыгор Дзмітрыевіч Румянцаў (студзень 1888 — в. Горка, Красцецкі раён, Наўгародская вобласць — 27 жніўня 1961) — адзін з кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці. БіяграфіяЧлен КПСС з 1919 года. Скончыў Вышэйшыя камандна-палітычныя курсы пры Галоўным палітычным упраўленні Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі (1942). З 1922 года на савецкай і партыйнай рабоце. З 1939 года 1-ы сакратар Любчанскага РК КП(б)Б. З красавіка 1942 года на Асобым беларускім зборы. У кастрычніку 1943 — маі 1944 гадоў камісар 20-й партызанскай брыгады імя В. С. Грызадубавай, у маі — ліпені 1944 года камандзір Баранавіцкага партызанскага злучэння паўднёвай зоны, адначасова ў верасні — лістападзе 1943 года сакратар Быценскага падпольнага міжрайкома КП(б)Б, у лістападзе 1943 — маі 1944 гадоў — падпольнага РК КП(б)Б. З 1944 года на партыйнай і савецкай рабоце ў Баранавіцкай і Маладзечанскай абласцях. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia