Рыгор Львовіч Рэлес
Рыго́р (Гірша) Льво́віч Рэлес (23 красавіка 1913, Чашнікі, цяпер Віцебская вобласць — 17 верасня 2004, Мінск) — яўрэйскі пісьменнік і паэт, пісаў на ідыш, рускай і беларускай. БіяграфіяСкончыў Віцебскі педагагічны тэхнікум (1933), вучыўся на яўрэйскім аддзяленні літаратурнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. У 1937—1941 г. працаваў выкладчыкам рускай мовы і літаратуры ў сярэдніх школах Слуцка і Навагрудка. З чэрвеня 1941 г. — у Чырвонай Арміі, з 1942 г. — адказны сакратар шматтыражнай газеты «Строитель». У 1945—1947 г. — літработнік рэдакцыі піянерскай газеты «Зорька». У канцы 1940-х гадоў працаваў у рэдакцыі часопіса «Вожык». У 1947—1973 г. выкладаў рускую мову і літаратуру ў вячэрніх школах рабочай моладзі ў Мінску. Памёр 17 верасня 2004 года ў Мінску. Пахаваны на могілках у Калодзішчах пад Мінскам[2]. ТворчасцьДэбютаваў у друку ў 1931 г. у газеце «Юнгер арбетэр» («Малады рабочы»). Аўтар зборнікаў вершаў на ідыш «Пачатак» (1940), «Вершы» (1941), кнігі апавяданняў «Пад мірным небам» (Масква, 1983). Аўтар аповесці «Записки моего коллеги» (1960), «Через трудный порог» (1976), зборнікаў прозы «Друзья и знакомые» (1963), «За тесными партами» (1966), «В родном уголке» (1972), «Под каждой крышей» (1979). Пастаянна друкаваўся ў яўрэйскім часопісе «Саветыш Геймланд» і, пазней, «Ды ідышэ гас» («Савецкая Радзіма» і «Яўрэйская вуліца», Масква). У перакладзе на беларускую мову выйшла аповесць «Пра тое, чаго не ведаюць вучні» (часопіс «Полымя», 1955), кніга вершаў «Бяроза пад акном» (1961); на рускую — «Стихи» (Масква, 1974). У 1990-я гады выкладаў мову ідыш у Мінскім аб'яднанні яўрэйскай культуры імя Ізі Харыка, уваходзіў у праўленне гэтай грамадскай суполкі. Быў узнагароджаны медалём. Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia