Рыгор Мікітавіч Хацкевіч
Рыгор Мікітавіч Хацкевіч (1 лютага 1911, вёска Ратуцічы, Барысаўскі раён, Мінская вобласць — 9 жніўня 1979, вёска Дакудава) — беларускі паэт, празаік, журналіст, педагог. БіяграфіяНарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Барысаўскі педагагічны тэхнікум (1930), потым завочна МВПІ. Настаўнічаў у Чэрвеньскім раёне. Працаваў у чэрвеньскай раённай газеце (1931—1933), настаўнічаў у Крупках (1933–1936). Арыштаваны НКУС БССР 19 лістапада 1936 года. Паўтара года знаходзіўся ў Мінску пад следствам. 28 мая 1938 года беспадстаўна прыгавораны пазасудовым органам (Асобай нарадай пры НКУС) да 5 гадоў працоўна–папраўчых лагераў за «антысавецкую агітацыю». Этапаваны ў Цемнікоўскі канцлагер НКВД Мардоўскай АССР[1], потым адбываў пакаранне на Поўначы. Вызваліўся ў 1946 годзе. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў школах Барысаўскага і Крупскага раёнаў (1947–1953). У 1953 годзе выехаў у Днепрапятроўск, працаваў настаўнікам (1953–1959). 10 чэрвеня 1957 года рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Хацкевіча № 10395-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. Пасля рэабілітацыі вярнуўся ў родныя мясціны. Жыў на Барысаўшчыне, у Крупскім р-не; настаўнічаў. Апошнія гады пражыў у пляменніцы ў Мінску і сястры ў в. Дакудава (Крупскі раён). Памёр 9 жніўня 1979 года, пахаваны ў в. Дакудава. ТворчасцьЗ вершамі ў друку выступіў у 1930 г. (газета «Піянер Беларусі»). Аўтар зборніка паэзіі «Налівайся, колас» (1932), кніжак вершаў для дзяцей «Наш пяты клас» (1962), «Бяроза на ўзлеску» (1977). Асобнымі выданнямі выйшлі аповесці «На золку» (1972) і «Хмары над лесам» (1980). Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia