Дакудаўскі сельсавет (Крупскі раён)
Даку́даўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крупскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Дакудава. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года як Жаберыцкі (Малажаберыцкі) сельсавет у складзе Крупскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Малыя Жаберычы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі, з 18 чэрвеня 1927 года — у складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Крупскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 28 ліпеня 1966 года ў склад сельсавета з Ігрушкаўскага сельсавета перададзена вёска Актавія[1]. 31 сакавіка 1977 года ў склад сельсавета з Нацкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Брышча, Вялікае Восава, Дакудава, Нявераўшчына і Шыялоўка), у склад Ігрушкаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Актавія, Лашанцы, Лужа, Радзіца і Стараселле)[2]. 13 верасня 1982 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дакудава, сельсавет перайменаваны ў Дакудаўскі[3]. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Хацюхоўскага сельсавета[4]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 583 чалавекі[5], з іх 95,2 % — беларусы, 2,7 % — рускія, 0,9 % — цыганы, 0,5 % — украінцы[6]. СкладНа момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў: аграгарадок Дакудава, вёскі Брышча, Вялікае Восава, Вялікія Жаберычы, Клён, Крыстопаўшчына, Малыя Жаберычы, Нявераўшчына, Прыклёнак і Шыялоўка. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia