Рыгор Паўлавіч Яўменаў
Рыгор Паўлавіч Яўменаў (25 кастрычніка 1947, в. Піліпоны, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1975 годзе. З 1976 года — архітэктар, старшы архітэктар у Белдзіпрагандлі. Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Пражывае ў Мінску. Творчасць![]() ![]() Асноўныя працы: сталовая ў г.п. Цімкавічы (1980), гандлёвы цэнтр у мікрараёне Бабры ў Мазыры (1986), гандлёва-закупная база ДоУРСа[удакладніць], гандлёвы цэнтр «Будматэрыялы» па вул. Казлова ў Мінску (1986); у аўтарскім калектыве: сталовая ў Брэсце (1979), прамтаварная крама ў Лідзе (1980), універсам «Талін» у Мінску (1982), крама аптовага гандлю радыёэлектроннымі прыборамі і вырабамі на ст. Калядзічы (1983), гасцініца ў Бранску (1985). УзнагародыУзнагароджаны Ганаровым знакам ВДНГ СССР і дыпломам лаўрэата агляду (1982) за распрацоўку праекта ўніверсама «Мінск» па праспекце Міру ў Магілёве. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia