Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Петрыкаўскага раёна Мазырскай акругіБССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Петрыкаўскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Петрыкаўскім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. У 1968 годзе скасаваны вёска Кабачок (злілася з вёскай Ляскавічы) і пасёлак Слянзакі (зліўся з вёскай Славінск)[1]. 12 ліпеня 1973 года ў склад сельсавета з Петрыкаўскага сельсавета перададзены вёскі Рубча і Турок[2]. 15 жніўня 1974 года цэнтрам сельсавета ўстаноўлена вёска Галубіца[3]. 20 лютага 1975 года ў склад Брынёўскага сельсавета перададзены вёскі Баклань, Дарашэвічы і Ляскавічы[4]. 2 верасня 1975 года пацверджана знаходжанне цэнтра Ляскавіцкага сельсавета ў вёсцы Галубіца, сельсавет перайменаваны ў Галубіцкі сельсавет[5]. 24 мая 1978 года Брынёўскі сельсавет перайменаваны ў Ляскавіцкі, цэнтр сельсавета перанесены ў Ляскавічы[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1508 чалавек[7], з іх 97,1 % — беларусы, 1,5 % — рускія, 0,9 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года — 1299 чалавек[9].
Зноскі
↑Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 лютага і 11 красавіка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 20 (1214).
↑Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 ліпеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 27 (1401).
↑Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
↑Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 лютага 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 33 (1479).
↑Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 верасня 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).
↑Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 24 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.