Рыгор Піліпавіч Клікушын
Рыгор Піліпавіч Клікушын (4 снежня 1921, сяло Сладкова, Цюменская губерня, РСФСР — 12 лютага 2014) — беларускі мастак-графік, член Саюза мастакоў Беларусі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. БіяграфіяНарадзіўся 4 снежня 1921 года ў с. Сладкова Цюменскай губерні. З 1939 па 1941 год выкладаў маляванне ў родным сяле. У 1941 годзе пайшоў на фронт. Пасля заканчэння курсаў тэлеграфістаў служыў у Новасібірскім зенітным палку тэлеграфістам і картографам пры штабе. У 1946 годзе пераехаў у Віцебск і паступіў у педагагічны інстытут на гістарычны факультэт. У 1950 годзе пачаў выкладаць гісторыю ў мастацка-графічным педагагічным вучылішчы Віцебска (пазней ператворанага ў мастацка-графічны факультэт). У 1956 годзе скончыў мастацкае аддзяленне Маскоўскага завочнага паліграфічнага інстытута і працягнуў выкладанне ў педінстытуце на ўтвораным у 1959 годзе мастацка-графічным факультэце. У 1964—1970 гг. — загадчык кафедры выяўленчага мастацтва факультэта. У 1970—1995 гг. — мастак-афарміцель Віцебскай абласной друкарні. Памёр 12 лютага 2014 года. ТворчасцьГ. П. Клікушын — аўтар каля 10 гравюр, 40 творчых малюнкаў. Ім аформлена больш за 70 кніг, сярод якіх кнігі твораў К. Крапівы, К. Паўстоўскага, А. Дзюма, Ч. Дзікенса і іншыя. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia