Вячаслаў Вячаслававіч Шамшур

Вячаслаў Шамшур
Вячаслаў Вячаслававіч Шамшур
Дата нараджэння 20 жніўня 1942(1942-08-20) (82 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, мастацтвазнавец
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды

Вячаслаў Вячаслававіч Шамшур (нар. 20 жніўня 1942, в. Пціцкія, Мёрскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі мастацтвазнаўца, мастак, педагог, прафесар, член Саюза мастакоў Беларусі.

Біяграфія

Закончыў сярэднюю школу ў Міёрах, мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута (1970), аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (1978). Працуе ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце з 1970 года, дацэнт з 1984 года, прафесар з 1993 года. Загадчык кафедры методыкі прыкладнога выяўленчага мастацтва.

Навуковая дзейнасць

Друкуецца ў перыядычных выданнях з 1977 года. Адзін з першых беларускіх даследчыкаў творчасці Малевіча, Шагала, Лісіцкага і іншых мастакоў паслярэвалюцыйнага Віцебска. Аўтар манаграфіі «Аб агітацыйна-афармленчым мастацтве Беларусі» (1989), раздзела 6-га тома «Гісторыі беларускага мастацтва», шэрагу навуковых артыкулаў у перыядычным друку па этнаграфіі і мастацтве Беларусі, метадычных і навучальных дапаможнікаў.

Творчасць

Удзельнік мастацкіх выстаў з 1986 года. Працуе ў станковай графіцы (пейзаж, партрэт, нацюрморт). Стварыў серыю графічных прац «Дарога на Міёры», «Віцебск і Віцебшчына», шмат асобных карцін — «Зімовыя карцінкі» (1986), «Хутка ў вырай» (1987), «Забавы дзяцінства. Калаўрот» (1987), «Аколіца» (1988), «Велікодная раніца» (1990), «Вячэрняя літургія» (1996) і інш. Творы вызначаюцца выразнасцю пластычнай мовы, нацыянальным каларытам, эмацыянальным настроем.

Вялікае месца ў творчасці мастака займаюць матывы роднай Міёршчыны.

Узнагароды

Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства асветы БССР, значком «Выдатнік народнай асветы».

Літаратура

  • Шамшур Вячаслаў Вячаслававіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / рэдкал. Г. М. Маняк [і інш.]. — Мн., 1988. — С. 549.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya