Рыгор Якаўлевіч Кісялёў
Рыго́р Я́каўлевіч Кісялё́ў (18 мая 1913 г., в. Мікалаеўка Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці — 10 красавіка 1970) — беларускі дзяржаўны дзеяч, кандыдат гістарычных навук (1951), заслужаны дзеяч культуры БССР (1963). БіяграфіяСкончыў Гомельскі педагагічны інстытут у 1947, Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС у 1951 годзе. З 1932 года на педагагічнай працы ў Буда-Кашалёўскім і Касцюковіцкім раёнах. У 1939—42 гадах у Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1942 загадчык аддзелам і сакратар Петухоўскага райкама партыі Курганскай вобласці. З 1945 сакратар райкама, намеснік загадчыка аддзела кадраў Гомельскага абкама КП(б)Б. З 1947 года ў ЦК КП(б)Б: загадчык аддзела, намеснік начальніка ўпраўлення кадраў, загадчык аддзела навукі і ВНУ. З 1953 года міністр культуры, з 1964 года міністр асветы БССР, з 1968 года намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1951—1970). Пахаваны на Усходніх могілках г. Мінска. ПамяцьЯго імем названы вуліца ў Гомелі і сярэдняя школа ў роднай вёсцы; у школе створаны прысвечаны яму музей. КрыніцыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia