Мікалаеўка (Мікалаеўскі сельсавет, Буда-Кашалёўскі раён)
Мікалаеўка — аграгарадок, цэнтр Мікалаеўскага сельсавета Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 27 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 75 км ад Гомеля. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай амаль шыротнай вуліцы, забудаванай з абодвух бакоў драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. У 1987 годзе пабудаваны цагляныя дамы на 50 кватэр, у якіх змясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месцаў пасля Чарнобыльскай катастрофы. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Гарадзецкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Паводле інвентара 1848 года ў валоданні памешчыка былі вёска і фальварак. У 1852—1867 гадах працаваў цукровы завод. Размяшчаўся ў 3-павярховым будынку. У 1854 годзе меў 2 паравыя катлы і паравую машыну, у 1859 г. — 3 паравыя машыны (60 к.с.), 4 гідрапрэсы, 3 цэнтрыфугі, 3 дыфракцыйныя катлы. У 1859 г. працавалі 200 рабочых і 2 майстры. Па рэвізскіх матэрыялах 1859 года ў складзе маёнтка Самойлаў. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: хлебазапасны магазін, 2 ветракі, гамарня. У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты ў 1944 году спалілі 47 двароў. За час вайны загінулі 105 жыхароў. З 28 чэрвеня 1973 года цэнтр Мікалаеўскага сельсавета[1]. Цэнтр саўгаса «Шлях Ільіча». Працуюць пільня, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, швейная майстэрня, магазін. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Вядомыя выхадцы
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia