Рыкса Баляславаўна
Рыкса Баляславаўна, або Рыхеза (польск.: Ryksa Bolesławówna, шведск.: Rikissa Boleslavsdotter av Polen; 1116 — пасля 25 снежня 1155) — каралева шведская. БіяграфіяДачка польскага князя Баляслава Крывавустага і Саламеі фон Берг-Шэлклінген. У 1127—1129 гадах выдана замуж за Магнуса Моцнага, сына дацкага караля Нільса. Магнус прэтэндаваў на каралеўскі сталец Швецыі, хоць быў абраны толькі гётамі і яго ўлада распаўсюджвалася толькі на Вестэргёталанд. Шлюб быў заключаны як саюз Даніі і Польшчы для барацьбы з вендамі — саюзнікамі Кнуда Лаварда[5]. Забойства Кнуда Лаварда стала прычынай грамадзянскай вайны ў Даніі, у якой прыхільнікі караля пацярпелі паразу. Пасля гібелі Магнуса ў бітве каля бухты Фоцевік, Рыкса разам з сынам Кнудам імаверна вярнулася ў Польшчу, дзе ў 1135/1136 годзе выйшла замуж за Валадара Глебавіча з роду Ізяславічаў Полацкіх, будучага князя менскага (1151—1159, 1165—1167)[6]. Такім чынам сфармаваўся саюз Баляслава III з полацкімі князямі супраць Эрыка II і спадчыннікаў Уладзіміра Манамаха (у прыватнасці, наўгародскага князя Усевалада Мсціславіча). Адной з мэт новага альянсу была падтрымка дамаганняў сына Рыксы і Магнуса на каралеўскі сталец Даніі. Аднак пасля выгнання Усевалада з Ноўгарада (1136), смерці Эрыка II (1137) і Баляслава III (1138) саюз распаўся, неўзабаве распаўся і шлюб[5]. Пасля адрачэння Эрыка III у 1146/1147 годзе, Кнуда абралі каралём у Ютландыі. У канцы 1140-х гадоў Рыкса развялася з Валадаром, яе наступны шлюб (пасля 1143 года, імаверна ў 1147/1148 годзе) з аўдавелым каралём Швецыі Сверкерам, магчыма, звязаны са стварэннем кааліцыі якраз для падтрымкі Кнуда. Дачка Рыксы і Валадара Сафія пазней была выдана замуж за сына Кнуда Лаварда, дацкага караля Вальдэмара[7]. Памерла Рыкса пасля 25 снежня 1155, напэўна, у Кракаве. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia