Валадар Глебавіч
Валадар Глебавіч (1090-я — пасля 1176/1177) — князь менскі (1151—1158; 1162—1176/1183), князь полацкі (1167). Імкнуўся да дамінавання Менска ў Полацкай зямлі, выкарыстоўваў для гэтага атрады літоўцаў. БіяграфіяДругі сын менскага князя Глеба Усяславіча, малодшы брат Расціслава Глебавіча.[2] З 1151 года, калі брат Расціслаў стаў полацкім князем, напэўна Валадар сядзеў у Менску[2], трымаў у турме Рагвалода-Васіля. Гэтым часам дачка Валадара, Сафія, у 1154 годзе заручылася з будучым дацкім каралём Вальдэмарам I, а 23 кастрычніка 1157 года ўзяла з ім шлюб. У 1158 годзе Глебавічы вымушаны вызваліць Рагвалода-Васіля, які неўзабаве захапіў Друцк, выгнаў адтуль пляменніка Валадара — Глеба Расціславіча. Тады Расціслаў з Валадаром і Усеваладам пайшлі на Друцк, але не здолелі ўзяць яго і заключылі мір з Рагалодам-Васілём. Пазней у 1158 годзе палачане выгналі Расціслава з Полацка, і ён вярнуўся ў Менск. Полацкім князем зноў стаў, з 8 ліпеня 1158 года, Рагвалод-Васіль, які ў саюзе са смаленскімі князямі пайшоў супраць Глебавічаў. Забраў Ізяслаўль і перадаў сваім саюзнікам Давыдавічам — Брачыславу і Валодшы, але не здолеў у 10-дзённай аблозе узяць Менск і заключыў з Расціславам мір. Валадар, аднак, міру не заключаў, бо «ходяше под Литвою в лесех», то-бок быў недзе на літоўскім памежжы. У 1159 годзе Глебавічы вярнулі сабе Ізяслаўль і захапілі Давыдавічаў — Брачыслава і Валодшу, пасадзілі ў менскую турму, Брачыслава нават трымалі ў кайданах. Праз гэта ў 1160 годзе Рагвалод-Васіль арганізаваў новы паход на Менск, Давыдавічы былі вызваленыя і ім быў вернуты Ізяслаўль. У 1161 годзе Рагвалод-Васіль з нейкіх прычын зноў ваяваў з Глебавічамі, але безвынікова. Недзе тым часам памёр Расціслаў, і Валадар стаў менскім князем. У 1162 годзе Рагвалод-Васіль зноў прыйшоў да Менска, у некаторых летапісах напісана, што да Гарадца, супраць Валадара. Аблога Менска (або Гарадца) Рагвалодам-Васілём была няўдалай, у начной вылазцы Валадар, у войску якога была шмат літоўцаў, нанёс палачанам цяжкую паразу — шмат іх было забіта, яшчэ болей трапіла ў палон[1]. Рагвалод-Васіль уратаваўся ўцёкамі ў Слуцк, у Полацк не вярнуўся, а пайшоў княжыць у Друцк. Полацкі сталец заняў Усяслаў Васількавіч. У 1166 годзе Валадар з войскам, дзе зноў было шмат літоўцаў, выступіў супраць Усяслава Васількавіча, перамог яго ў бітве і заняў полацкі сталец[1][2], заключыў з полацкім вечам умовы, замацаваныя крыжацалаваннем. Затым Валадар скіраваўся на Віцебск, куды ўцёк Усяслаў, але даведаўся, што на дапамогу віцяблянам ідзе смаленскі князь Раман, і вярнуўся ў Менск[1][2]. Гэта паклала канец актыўнай дзейнасці Валадара, але ў тым самым 1167 годзе разам з Вячкам Святаславічам ён дапамог наўгародцам паслаць у Кіеў весткі пра напад на іх смаленцаў, суздальцаў і палачан. Напэўна, Валадар жыў яшчэ ў 1176/1177 годзе, калі вендамі быў схоплены нейкі Клемент, які вёз бацькавы падарункі дацкай каралеве Сафіі[3][4][5]. Сям’я5 чэрвеня 1135 годзе ажаніўся, імаверна другім шлюбам, з Рыксай, дачкой Баляслава III Крывавустага. Дзеці ў гэтым шлюбе:
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia