Уладзімір Манамах
Уладзімір Усеваладавіч Манамах (аг.-усх.-слав.: Володимиръ (-мѣръ[1]) Мономахъ, у хрышчэнні Васіль; 1053 — 19 мая 1125, Кіеў) — князь смаленскі (1073—1078), чарнігаўскі (1078—1094), пераяслаўскі (1094—1113), вялікі князь кіеўскі (1113—1125), дзяржаўны дзеяч, военачальнік, пісьменнік, мысляр[2]. Сын князя Усевалада Яраславіча. Празваны Манамахам па назве роду маці (асабістае імя не вызначана дакладна, сярод варыянтаў прысутнічаюць імёны Марыя і Ганна), якая меркавана была дачкой візантыйскага імператара Канстанціна IX Манамаха[2]. БіяграфіяРаннія гадыСваё дзяцінства і юнацтва правёў пры двары бацькі Усевалада Яраславіча ў Пераяславе. Атрымаў добрую адукацыю, выдатна арыентаваўся ў літаратуры. У 1074 узяў шлюб з Гітай, англійскай прынцэсай, дачкой караля Гаральда. Пастаянна ўзначальваў бацькаву дружыну, ажыццяўляў далёкія паходы, здушыў паўстанне вяцічаў, дапамагаў бацьку ў барацьбе супраць полаўцаў. У 1076 годзе разам з Алегам Святаславічам удзельнічаў у паходзе ў дапамогу палякам супраць чэхаў, таксама двойчы з бацькам і Святаполкам Ізяславічам супраць Усяслава Полацкага. Падчас другога паходу адбылося першае выкарыстанне наёмнага войска з полаўцаў для міжусобнай вайны[3]. На момант смерці Святаслава Яраславіча (снежань 1076) быў смаленскім князем. У 1078 г. Уладзімір удзельнічаў у бітве на Няжацінай Ніве , дзе яго бацька ў міжусобнай барацьбе дамогся Кіева, а сам ён сеў у Чарнігаве (1078—1094). У 1080 годзе адбіў набег полаўцаў на чарнігаўскія землі, нанёс паразу качэўнікамі-торкам . Змяніўшы прынамсі пяць удзелаў, ваюючы ў розных месцах, ён зразумеў небяспеку княжых усобіц і палавецкіх наездаў . Пры Святаполку Ізяславічы (1093—1113)Адразу пасля смерці Усевалада Яраславіча Уладзімір і яго брат Расціслаў разам са Святаполкам Ізяславічам пацярпелі цяжкае паражэнне на Стугне ад полаўцаў. Падчас уцёкаў праз раку Расціслаў Усеваладавіч патануў. Спрабуючы выратаваць яго, Уладзімір ледзь не патануў сам. Пасля новай паразы Святаполка ля Жаляні Уладзімір разам са Святаполкам біўся з полаўцамі затым яшчэ раз — ля Халепа . Вынік бітвы невядомы, але пасля яе быў заключаны мір, змацаваны жаніцьбай Святаполка на дачцэ хана Тугаркана . ![]() ![]() У 1093 пасля смерці бацькі, вялікага князя Усевалада, меў магчымасць заняць кіеўскі пасад, але, не жадаючы вайны, добраахвотна саступіў гэта права стрыечнаму брату Святаполку, сказаўшы: «Калі сяду на стале бацькі свайго, то буду ваяваць са Святаполкам, паколькі стол гэты быў яго бацькі». Сам жа застаўся княжыць у Чарнігаве. Аднак Уладзімір захаваў сваю ўладу ў Растове і распаўсюдзіў яе на Смаленск. Таксама яму ўдалося не дапусціць замены свайго сына Мсціслава ў Ноўгарадзе сынам Святаполка (1102), тым самым была парушана традыцыя, па якой у Ноўгарадзе княжыў старэйшы сын кіеўскага князя. З 1094 года Уладзімір вёў вайну з полаўцамі, якія ўступілі ў саюз, і Алегам Святаславічам, якому вымушаны быў саступіць Чарнігаў (1094). Горад не быў узяты Алегам і полаўцамі, Уладзімір сам здаў яго, таму што дапамогі было чакаць няма адкуль, сказаўшы пры гэтым наступную фразу: «Не хвалитися поганым!»[4] У 1094—1113 княжыў у Пераяслаўскім княстве, якое часта цярпела ад наездаў полаўцаў. Спрабаваў на княжых з’ездах дамовіцца пра спыненне міжусобіц («кожны хай трымае отчыну сваю») і сумесны адпор качэўнікам. У 1095 годзе прыняў у сябе палавецкіх ханаў Ітлара і Кітана і забіў іх з дапамогай Рацібора і яго сыноў, а таксама пры дапамозе кіеўскага баярына Славяты[2]. У 1096 Манамах паслаў свайго сына Ізяслава заняць Мурам, а сам са Святаполкам атакавалі Алега на поўдні. Прымусілі пакінуць Чарнігаў, аблажылі яго ў Старадубе. Тым часам Тугаркан і Баняк атакавалі рускія межы адпаведна па левым і правым берагах Дняпра. Войскі, якія вярнуліся ад Старадуба, разграмілі Тугаркана на Трубежы, сам ён загінуў, што дало перадышку ад буйных палавецкіх уварванняў. Да вясны 1097 сыны Уладзіміра вялі вайну з Алегам на паўночным усходзе. Алегу ўдалося ўзяць Мурам (Ізяслаў Уладзіміравіч загінуў), Растоў і Суздаль. Тады на яго рушыў Мсціслаў Уладзіміравіч з Ноўгарада, а Вячаслаў Уладзіміравіч з полаўцамі быў пасланы бацькам яму на дапамогу з поўдня, і Алег быў разгромлены на Калокшы, выгнаны з Разані. Аднак, нягледзячы на ваенныя паразы, па рашэнні Любецкага з’езду Святаславічы атрымалі ўсю бацькоўскую спадчыну: Чарнігаў, Ноўгарад-Северскі, Мурам, Разань, Курск, Тмутаракань, — і міжусобіца на левым беразе Дняпра сціхла. Неўзабаве пасля Любецкага з’езду пачалася вайна за Валынь, Перамышль і Тэрабоўль. Фармальнай падставай да вайны паслужыла асляпленне Васілька Расціславіча тэрабоўльскага Давыдам Ігаравічам валынскім, але тое, што гэта адбылося ва ўладаннях Святаполка, ледзь не прывяло да яго звяржэння Уладзімірам з кіеўскага пасаду ў 1098 годзе, а ў выніку вайны Святаполк адабраў у Давыда Валынь сабе, а прэтэнзіі Святаполка на ўладанні Расціславічаў праваліліся пасля бітваў на Рожным полі і на Вагры . Заключэнне міру і размеркаванне валасцей адбылося на з’ездзе ва Увецічах (1100)[2]. Пачынаючы з 1103 года Уладзімір Манамах стаў натхняльнікам і адным з кіраўнікоў сумесных наступальных ваенных паходаў супраць полаўцаў (бітвы на Суцені ў 1103 годзе, пры Сальніцы ў 1111), таксама былі разбітыя Баняк і Шарукан на Пераяслаўскай зямлі (1107). Удалыя ваенныя паходы супраць полаўцаў зрабілі Уладзіміра ў вачах сучаснікаў чалавекам, здольным абараніць інтарэсы Русі. У 1103, 1109, 1110, 1111 пад яго кіраўніцтвам рускія войскі даходзілі да Азоўскага мора. Кіеўскі сталец![]() Пасля смерці (1113) кіеўскага князя Святаполка Ізяславіча у Кіеве ўспыхнула народнае паўстанне; вярхі кіеўскай супольнасці заклікалі на княжанне Уладзіміра Манамаха (4 мая 1113 года[5]). Стаўшы кіеўскім князем, ён здушыў паўстанне, але ў той жа час вымушаны быў заканадаўчым шляхам крыху змякчыць становішча нізоў. Так паўстаў «Статут Уладзіміра Манамаха» або «Статут пра рэзы », які ўвайшоў у склад шматслоўнай рэдакцыі «Рускай Праўды». Гэты статут абмежаваў прыбыткі ліхвяроў , вызначаў умовы закабалення і, не замахваючыся на асновы феадальных адносін, палягчаў становішча даўжнікоў і закупаў[2]. У 60 гадоў стаўшы вялікім князем, яшчэ энергічны Уладзімір кіраваў цвёрдай рукой, не дапускаючы ўсобіц, з дапамогай сваіх сыноў. Княжанне Уладзіміра Манамаха было перыядам апошняга ўзмацнення Кіеўскай Русі. Уладзімір Манамах праз сваіх сыноў кіраваў 3/4 яе тэрыторыі[2]. Тураў Манамах атрымаў па смерці Святаполка як кіеўскую воласць. У 1117 годзе Манамах адклікаў свайго старэйшага сына Мсціслава з Ноўгарада ў Белгарад , што стала верагоднай прычынай выступу сына Святаполка Ізяславіча Яраслава, што сядзеў на Валыні і асцерагаўся за свае спадчынныя правы на Кіеў. У 1118 гозе Манамах выклікаў наўгародскіх баяраў у Кіеў і прывёў іх да прысягі. У 1118 Яраслаў быў выгнаны з Валыні, пасля чаго спрабаваў вярнуць княства з дапамогай венграў, палякаў і разарваць саюз з Манамахам Расціславічаў, але беспаспяхова. У 1119 Манамах сілай зброі завалодаў таксама Менскім княствам. Пры Уладзіміру Манамаху пачалі заключацца дынастычныя шлюбы паміж Рурыкавічамі. Яраслаў Святаполчыч (забіты ў 1123 годзе пры спробе вярнуць Уладзімір-Валынскі) і Усевалад Ольгавіч (чарнігаўскі князь з 1127 года) былі жанатыя з дочкамі Мсціслава Уладзіміравіча (унучкамі Манамаха), з дачкой Манамаха Агаф'яй быў жанаты Усеваладка гарадзенскі , Раман Уладзіміравіч быў жанаты з дачкой Валадара Расціславіча Перамышльскага . Стабільнасць у дзяржаве трымалася на аўтарытэце Манамаха, які ён заслужыў у барацьбе з полаўцамі, а таксама канцэнтрацыі большай часткі зямель Старажытнарускай дзяржавы ў руках кіеўскага князя. Імкнуўся падпарадкаваць сваёй уладзе Мінскую, Валынскую і іншыя землі. Ваяваў з мінскім князем Глебам Усяславічам, які спрабаваў аб’яднаць вакол Менска шэраг гарадоў Полацкай зямлі[2]. У 1116 годзе Глеб напаў на зямлю дрыгавічоў і спаліў горад Слуцк, які належаў непасрэдна Уладзіміру. Уладзімір быццам угаворваў Глеба вырашыць пытанні мірам, але Глеб быццам не хацеў прызнаваць сябе вінаватым і абвінавачваў ва ўсім самога Уладзіміра. Уладзімір на чале кааліцыі рускіх князёў накіраваўся да Менска і аблажыў горад. Двухмесячная аблога не дала поспеху[2], але Уладзімір хацеў працягваць аблогу, загадаў будаваць пад менскім дзядзінцам сабе хату на зіму. У 1119 годзе Уладзімір здолеў захапіць Менск і далучыць яго да сваіх уладанняў[2]. Пасля другога паходу рускіх дружын у вярхоўі Северскага Данца з разгромам гарадоў, якія знаходзіліся пад уладай полаўцаў (1116), полаўцы адкачавалі ад рускіх межаў (часткова сышлі на службу ў Грузію), і пасланае ў канцы праўлення Манамаха за Дон войска не знайшло там полаўцаў. Вайна з ВізантыяйКаля 1114 на Русі з’явіўся візантыйскі самазванец Лжэ-Дыяген II , які выдаваў сябе за даўно забітага сына імператара Рамана IV — Льва Дыягена. Уладзімір II Манамах з палітычных меркаванняў «прызнаў» прэтэндэнта і нават выдаў за яго сваю дачку Марыю. Вялікаму князю ўдалося сабраць значныя сілы, і ў 1116 годзе на падставе вяртання пасады «законнаму царэвічу» ён пайшоў вайной супраць Візантыі — апошняй у гісторыі дзвюх дзяржаў. Пры падтрымцы Манамаха і полаўцаў Лжэдыягену ўдалося авалодаць шматлікімі Дунайскімі гарадамі, але ў адным з іх, Дарастоле, самазванца дагналі двое наёмных забойцаў, дасланых візантыйскім імператарам Аляксеем I. Гэта, аднак, не спыніла Манамаха. Ён працягваў дзейнічаць, зараз ужо ў «інтарэсах» сына Лжэдыягена II — Васіля, і арганізаваў новы паход, спрабуючы ўтрымаць гарады на Дунаі. На чале войска ўстаў ваявода Іван Войцішыч , якому ўдалося «пасадзіць пасадніка па Дунаі»[6]. Візантыя ў хуткім часе змагла вярнуць сабе прыдунайскія зямлі, бо неўзабаве Манамах паслаў на Дунай яшчэ адно войска на чале са сваім сынам Вячаславам і ваяводам Фамой Раціборавічам, якое няўдала аблажыла Дарастол і вярнулася назад[6]. Толькі ў 1123 руска-візантыйскія перамовы ўвянчаліся заключэннем дынастычнага шлюбу: унучка Манамаха стала жонкай візантыйскага імператара[6]. Літаратурная, культурная і юрыдычная дзейнасцьУ 1116—1117 гадах па даручэнні Уладзіміра Манамаха створана была 2-я рэдакцыя «Аповесці мінулых часоў» Нестарам (Сільвестрам), манахам Кіева-Пячэрскага манастыра. Менавіта гэтая рэдакцыя летапісу дайшла да нашых дзён. Пры Уладзіміру і яго сыне Мсціславе быў створаны найболей поўны збор законаў — «Прастранная Руская Праўда», — які тлумачыў пытанні ўласнасці, спадкавання, прававога становішча жанчын, абмяжоўваў правы князя ў адносінах да баярства і г.д. Разумеючы неабходнасць маральнага аўтарытэту для еднасці Русі, пры Уладзіміру быў уведзены культ св. Барыса і Глеба, падтрымлівалася летапісанне. Вялікую ролю мелі ўласныя літаратурныя творы Уладзіміра. Да нас дайшлі тры з іх: першы — «Павучанне Уладзіміра Манамаха »[2], другі — аўтабіяграфічны аповед пра «Шляхі і ловы», трэці — ліст да стрыечнага брата Алега Святаслававіча. Дзейнасць Уладзіміра дазволіла аб’яднаць вялікую частку тэрыторыі Русі і адсунуць пачатак феадальнай раздробненасці. Шлюбы і дзеціУ дачыненні да большасці дзяцей Уладзіміра Манамаха дакладна вызначыць, калі (і, адпаведна, ад якой з жонак) яны былі народжаныя, не ўяўляецца магчымым. «Гюргева маці» (гэта значыць маці Юрыя Даўгарукага), як пісаў сам Уладзімір, памерла 7 мая 1107 г., тады як дата смерці яго першай жонкі Гіты — 10 сакавіка, хутчэй за ўсё — 1098 года. Гэта меркаванне дазволіла А. В. Назарэнку аднесці нараджэнне Юрыя да больш позняга часу і да другога шлюбу Уладзіміра[7]. Усе дзеці ад першага шлюбу (акрамя Рамана) насілі славянскія імёны, усе дзеці ад другога шлюбу — імёны грэчаскія.
Памяць
У літаратурыУладзіміру Манамаху і яго эпосе А. С. Грыбаедаў прысвяціў задуму адной са сваіх трагедый (да нашых дзён захаваўся толькі яе ўрывак — сцэна «Дыялог палавецкіх мужоў»). З сучасных літаратараў пра князя пісалі Б. Л. Васільеў, А. П. Ладзінскі , Я. Г. Санін і В. І. Сядугін[8]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia