Рык (карная аперацыя)

Аперацыя «Рык»
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна, Вялікая Айчынная вайна
Дата 21—25.5.1944
Месца Маларыцкі раён Брэскай вобласці БССР, Ратнаўскі раён Валынскай вобласці УССР
Прычына Прысутнасць узброеных савецкіх партызанскіх падраздзяленняў у тыле групы армій «Цэнтр»
Статус аперацыя завершана
Праціўнікі
 Трэці рэйх:  СССР:
Сілы бакоў
  • часці 2-га венгерскага каралеўскага рэзервовага корпуса,
    * 33-і пяхотны полк,
    * 66-ы танкавы ўзвод,
    * іншыя падраздзяленні
Страты
45 забітых, 199 параненых загублена больш за 350 партызан і цывільных грамадзян

Аперацыя «Рык» (ням.: Unternehmen Brüll) — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх войск супраць партызан і мясцовага насельніцтва на граніцы Брэсцкай і Валынскай абласцей (Маларыцкі і Ратнаўскі раёны) 21—25.5.1944.

Ход аперацыі

Баявыя дзеянні паміж часткай сіл партызанскай брыгады «За Радзіму» імя А. К. Флегантава і часцямі 2-га венгерскага каралеўскага рэзервовага корпуса, 33-м пяхотным палком, 66-м танкавым узводам і іншымі падраздзяленнямі вермахта адбываліся ў прыфантавой палосе на паўночным усходзе ад гарадскога пасёлка Шацк (Ратнаўскі раён) і вакол возера Арэхаўскае. У раёне аперацыі карнікі загубілі больш за 350 партызан і цывільных грамадзян, захапілі больш за 1600 чалавек для выкарыстання на абарончых работах у прыфрантавой палосе і адпраўкі ў Германію, вывезлі каля 3300 галоў буйной рагатай жывёлы, 780 коней. Праціўнік страціў 45 чалавек забітымі і 119 параненымі.

Крыніцы

Літаратура

  • Пасэ, У. С. Рык // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 546. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya