Рэжо Манінгер
Рэ́жо Ма́нінгер (венг.: Manninger Rezső; 7 ліпеня 1890, Шопран, Венгрыя — 4 лютага 1970, Будапешт, Венгрыя) — венгерскі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Акадэмік (1939) і віцэ-прэзідэнт (1960—1966) Венгерскай АН. Замежны член УАСГНІЛ (1957). БіяграфіяНарадзіўся Рэжо Манінгер 7 ліпеня 1890 года ў Шопране. Сям'я Рэжо была евангелічнага веравызнання. У пачатку 1910-х гадоў пераехаў разам з бацькамі ў Будапешт і прысвяціў сталіцы Венгрыі ўсё сваё жыццё. У 1912 годзе скончыў Вышэйшую ветэрынарную школу ў Будапешце. У 1928 годзе арганізаваў навукова-даследчы ветэрынарны інстытут, дырэктарам якога быў да 1943 года. Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы па паталогіі інфекцыйных хвароб жывёл і ветэрынарнай мікрабіялогіі. Даследаваў пытанні дыягностыкі сібірскай язвы і бруцэлёзу, імунізацыі пры туберкулёзе буйной рагатай жывёлы, спецыфічнай прафілактыцы чумы свіней, воспы авечак і інш. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia