Рэзультант

Рэзульта́нт — лікавая велічыня, якая дазваляе праверыць два мнагачлены на наяўнасць агульных каранёў. З дапамогай рэзультанта можна звесці развязанне сістэмы алгебраічных ураўненняў да развязання аднаго ўраўнення з адным невядомым.

Азначэнне

Рэзультант вызначаюць або праз вызначнік матрыцы Сільвестра, або праз карані мнагачленаў. Абодва гэтыя азначэнні раўназначныя, і калі адно з іх прыняць за зыходнае, то другое атрымліваецца як вынік.

Праз вызначнік матрыцы Сільвестра

Для двух мнагачленаў

рэзультант азначаюць як вызначнік матрыцы (так званай матрыцы Сільвестра) парадку m + n:[1]

дзе на свабодных месцах стаяць нулі.

Праз карані мнагачленаў

Няхай

Калі − карані мнагачлена f(x), а − карані g(x), то рэзультант вызначаюць як[2]

Уласцівасці

  • Рэзультант пары мнагачленаў роўны нулю, калі і толькі калі яны маюць агульны корань.

Тоеснасці

Няхай f і g − мнагачлены, і deg f = n, deg g = m.

  • Калі p = f + g h і deg p = deg f, то

Сувязь з дыскрымінантам (адрознікам)

Няхай поле K мае нулявую характарыстыку. Тады для любога мнагачлена праўдзіцца тоеснасць[2]

Гл. таксама

Крыніцы

  1. Матэматычная энцыклапедыя / Гал. рэд. В.Бернік. — Мінск: Тэхналогія, 2001.
  2. а б Курош А.Г. Курс высшей алгебры. — Москва: Наука, 1968.

Спасылкі

  • Weisstein, Eric W.. Resultant. MathWorld.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya