Дыскрыміна́нт[1] (лац.: discriminare — падзяляць, адрозніваць) або адро́знік[2] мнагачлена — лікавая велічыня, якая дазваляе рабіць высновы пра від каранёў мнагачлена і іх узаемнае становішча.
Так, для мнагачлена

дыскрымінант (адрознік) вызначаюць як

дзе
− карані мнагачлена P(x) (г.зн. рашэнні ўраўнення P(x) = 0) з улікам іх кратнасцей.
Дыскрымінант мнагачлена роўны нулю, калі і толькі калі мнагачлен мае кратны корань.
Дыскрымінант (адрознік) алгебраічнага ураўнення P(x) = 0 вызначаюць як адрознік мнагачлена P(x).
Найбольш вядомы дыскрымінант (адрознік) квадратнага ўраўнення.
Дыскрымінант квадратнага ўраўнення
Карані квадратнага ўраўнення

з рэчаіснымі каэфіцыентамі a, b і c можна вылічыць па формуле

Колькасць рэчаісных рашэнняў залежыць ад знака выразу пад коранем (так званага падкарэннага выразу).
Гэты выраз

называюць дыскрымінантам квадратнага ўраўнення

і абазначаюць праз D.
- Калі D > 0, падкарэнны выраз дадатны, і таму формула дае два розныя рэчаісныя рашэнні
і
.
- Калі D = 0, значэнне квадратнага кораня роўнае нулю, таму формула дае адно рэчаіснае значэнне (яно будзе двухкратным коранем ураўнення, або коранем кратнасці 2).
- Калі D < 0, квадратны корань з адмоўнага выразу не вызначан у полі рэчаісных лікаў
. Таму рэчаісных каранёў няма. Аднак становішча змяняецца, калі разглядаць рашэнні над полем камплексных лікаў; у гэтым выпадку маем два (не рэчаісныя) рашэнні, якія з'яўляюцца камплексна спалучанымі адзін да аднаго.
Заўвага. Як выразна відаць з вышэйсказанага, значэнне дыскрымінанта (адрозніка) дазваляе адрозніваць выпадкі становішча каранёў ураўнення, адсюль і назва.
Азначэнне ў агульным выпадку
Няхай
− мнагачлен n-ай ступені ад адной зменнай над абсягам цэласнасці R (перастаўляльным колцам з адзінкай і без дзельнікаў нуля).
Няхай K ёсць поле раскладання мнагачлена
(г.зн. у гэтым полі мнагачлен
раскладваецца на лінейныя множнікі).
Тады адрознік (дыскрымінант) мнагачлена вызначаюць як[1][3]

дзе
− карані мнагачлена
, якія ляжаць у полі K.
Заўвага. Можна паказаць, што для любога мнагачлена над нейкім абсягам цэласнасці R існуе поле раскладання. Так, поле дзелей Q колца R з'яўляецца найменшым полем, якое змяшчае колца R. І ў якасці поля раскладання K можна ўзяць алгебраічнае замыканне поля Q.
Уласцівасці дыскрымінанта
Сувязь з рэзультантам
Няхай поле K мае нулявую характарыстыку.
Тады адрознік (дыскрымінант) мнагачлена
над полем K можна вылічыць як рэзультант мнагачлена
і яго вытворнай
, падзелены на старшы каэфіцыент
:[4]

Адсюль вынікае тоеснасць

Адрознік як функцыя ад каэфіцыентаў мнагачлена
Рэзультант мнагачлена
і яго вытворнай
роўны вызначніку пэўнай (2n − 1)×(2n − 1)-матрыцы (так званай матрыцы Сільвестра).
Таму, калі поле K мае нулявую характарыстыку, з выразу адрозніка праз рэзультант вынікае формула:

Пры вылічэнні вызначніка з першага слупка можна вынесці множнік
, які скароціцца.
Прыклады
- Адрознік квадратнага мнагачлена a x2 + b x + c роўны

- Адрознік кубічнага мнагачлена a x3 + b x2 + c x + d раўняецца[3]

- Адрознік мнагачлена чацвёртай ступені a4 x4 + a3 x3 + a2 x2 + a1 x + a0 роўны

Гл. таксама
Зноскі
- ↑ а б
Матэматычная энцыклапедыя / Гал. рэд. В.Бернік. — Мінск: Тэхналогія, 2001.
- ↑
Беларуская навуковая тэрміналогія. Выпуск 1. Элементарная матэматыка. — Мінск: Інстытут беларускай культуры, 1922.
- ↑ а б
Винберг Э.Б. Курс алгебры. — Москва: Факториал Пресс, 2002.
- ↑
Курош А.Г. Курс высшей алгебры. — Москва: Наука, 1968.
Літаратура
- Ван дер Варден Б. Л. Алгебра. М.: Наука, 1975.
- Матэматычная энцыклапедыя. Гал. рэд. В. І. Бернік. Мн.: Тэхналогія, 2001.
Спасылкі
 |
---|
Ураўненні па ступенях | |
---|
Іншае | |
---|
Асноўныя паняцці | |
---|
Тэарэмы | |
---|