Рэзідэнцыя мітрапалітаў Букавіны і Далмацыі
Рэзідэнцыя праваслаўных мітрапалітаў Букавіны і Далмацыі — архітэктурная славутасць горада Чарнаўцы, Украіна. 28 чэрвеня 2011 года на 35-й сесіі камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны[1][2]. ГісторыяРэзідэнцыя пабудавана на месцы старога епіскапскага палаца ў 1864—1882 гадах дзякуючы намаганням епіскапа Яўгена Гакмана. У 1863 г. ён дабіўся ад аўстрыйскага імператара дазволу на ўзвядзенне новай прасторнай рэзідэнцыі, годнай для сталіцы Букавіны. У цяперашні час тут размяшчаюцца цэнтральныя карпусы Чарнавецкага нацыянальнага ўніверсітэта імя Юрыя Фядзьковіча. У 1993 годзе было адноўлена тэалагічнае аддзяленне ў складзе філасофска-тэалагічнага факультэта Чарнавецкага ўніверсітэта, а ў семінарскай царкве аднавіліся богаслужэнні. АрхітэктураПраект архітэктурнага ансамбля выканаў вядомы чэшскі архітэктар, акадэмік Іозеф Глаўка. Ён спраектаваў нетрадыцыйны комплекс пабудоў у духу эклектыкі з пераважаннем элементаў візантыйскага і раманскага стыляў. Яго праект неаднаразова займаў прызавыя месцы на вядомых конкурсах архітэктараў, быў адзначаны на Сусветнай выстаўцы ў Парыжы. Кампазіцыя ансамбля досыць складаная, але адзначаецца дакладнасцю планіроўкі. Яна складаецца з трох манументальных будынкаў-карпусоў: галоўнага, духоўнай семінарыі разам з царквой Трох Свяціцеляў, прэзбітэрыі. У корпусе, дзе цяпер знаходзіцца IV корпус універсітэта, размяшчаліся дыяканская школа, архіепархіяльны музей і фабрыка свечак. Пасярэдзіне будынка над галоўным уваходам узвышаецца вежа з гадзіннікам і купалам, аздобленым па коле зоркамі Давіда. Такім чынам увекавечана памяць пра фінансавую дапамогу, якую надала букавінскай праваслаўнай мітраполіі яўрэйская абшчына горада. Гл. таксама
ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia