Рэйхскамісарыят Украіна
Рэйхскамісарыят Украіна (ням.: Reichskommissariat Ukraine, укр.: Райхскомісаріат Україна) — утвораная 20 жніўня 1941 года адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Трэцяга рэйха пад нямецкай адміністрацыяй на тэрыторыі Украінскай ССР. Рэйхскамісарыят уключаў акупаваную тэрыторыю тагачаснай УССР і часткі БССР, за выключэннем Галічыны і Трансністрыі — вобласці паміж Паўднёвым Бугам і Днястром, а таксама некалькіх сот кіламетраў прыфрантавой зоны, якая знаходзілася ў распараджэнні ваеннай адміністрацыі адпаведных груп армій. Харкаў, найбуйнейшы індустрыяльны цэнтр УССР, ніколі не ўваходзіў у склад рэйхскамісарыята, як і Сталіна, Варашылаўград. ![]() 1941 Рэйхскамісарыят улетку 1942 года быў пашыраны «на будучыню» і фармальна ўключаў частку цэнтральнай і паўднёвай Расіі, у тым ліку не захопленай немцамі, — да заволжскіх стэпаў (Курск, Арол, Тамбоў, Варонеж, Саратаў, Сталінград[1]). На захадзе рэйхскамісарыят межаваў з «генерал-губернатарствам» і «Вялікай Румыніяй», на поўначы — з рэйхскамісарыятамі «Масковія» і «Остланд». На ўсходзе рэйхскамісарыят павінен быў межаваць з рэйхскамісарыятам «Туркестан», на поўдні — з рэйхскамісарыятам «Каўказ». Сталіцай рэйхскамісарыята быў горад Роўна. Пасаду Рэйхскамісара аж да поўнага заняцця тэрыторыі Рэйхскамісарыята ўзброенымі сіламі СССР займаў Эрых Кох. Адміністрацыйны падзелРэйхскамісарыят з 1 верасня 1942 фармальна складаўся з 13 акруг, сем з якіх ніколі не былі створаны. ![]() Акругі, якія рэальна існавалі
Няствораныя акругіБольшасць гэтых тэрыторый фактычна ўваходзілі ў рэйхскамісарыят (акрамя акруг Тамбоў і Саратаў, дзе не было баявых дзеянняў і яны не былі акупаваны немцамі), але яны не мелі грамадзянскай адміністрацыі, а падпарадкоўваліся ваеннай адміністрацыі (уваходзілі ў зону адказнасці тылоў груп армій).
Гл. таксамаАдміністрацыйныя акупацыйныя акругі
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia