Альфрэд Розенберг
![]() Альфрэд Розенберг (ням.: Alfred Rosenberg; 12 студзеня 1893, Рэвель, Расійская імперыя — 16 кастрычніка 1946, Нюрнберг, Германія) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Германіі, галоўны ідэолаг Нацыянал-Сацыялістычнай Нямецкай Работніцкай Партыі (NSDAP), рэйхсміністр па справах усходніх земляў ад 1941. Прызнаны ваенным злачынцам на Нюрнбергскім працэсе (1.10.1946) і пакараны смерцю праз павешанне. Жыццё ў Расійскай ІмперыіЗ сям'і прыбалтыйскіх немцаў: бацька — купец з Латвіі, маці — ураджэнка Эстоніі. Дзяцінства правёў у Эстоніі. У 1910 паступіў у Вышэйшую Тэхнічную школу ў Рызе, адкуль у 1915 разам са школай быў эвакуіраваны ў Маскву, дзе ў 1917 атрымаў дыплом архітэктара (дыпломная праца — праект крэматорыя). У кастрычніку 1917 падтрымліваў бальшавікоў, але пасля перайшоў на скрайнія антыбальшавіцкія пазіцыі. У 1918 уцёк у акупаваную немцамі Прыбалтыку, дзе спрабаваў уступіць у антыбальшавіцкі ваенны Добраахвотніцкі корпус. Дзейнасць у NSDAPУ 1918 пераехаў у Мюнхен, дзе ўступіў у акультна-нацыяналістычную суполку «Туле», што стала адной з крыніц Нямецкай Работніцкай Партыі (DAP, надалей — NSDAP), у якую ўступіў у студзені 1919 раней за Адольфа Гітлера. У тым самым годзе пачаў працаваць у партыйнай газеце «Völkischer Beobachter» («Народны аглядальнік»), рэдактарам якой стаў у 1923. У 1923—1924 узначальваў партыю ў сувязі з арыштамі кіраўніцтва пасля няўдалага «Піўнога путчу». У 1929 заснаваў Ваенную Лігу за Нямецкую Культуру, а пазней і Інстытут па вывучэнні нямецкага пытання. У 1930 абіраецца ў Рэйхстаг. У 1933 прызначаны кіраўніком упраўлення замежнай палітыкай NSDAP. Розенберг лічыцца аўтарам ключавых паняццяў нацыскай ідэалогіі, як «расавая тэорыя», «жыццёвая прастора» (Lebensraum), «канчатковае вырашэнне яўрэйскага пытання», адмовы ад Версальскага дагавору, змагання з «дэгенератыўным мастацтвам» і крытыкай хрысціянства. У 1920-1930-х пачаў выдаваць кнігі антысеміцкага зместу (1920 — «След яўрэяў у змене свету» і «Нізкая мараль у Талмудзе», 1922 — брашура «Прырода, асноўныя мэты і прынцыпы NSDAP», 1930 — «Міф ХХ стагоддзя»), што сталі падмуркам нацыскай ідэалогіі. Паводле яго расавае тэорыі на самым нізе антрапалагічнай лесвіцы размяшчаліся негры і семіты, на версе — «арыйцы» (скандынавы, фіны, галандцы, брытанцы і фламандцы на чале з немцамі). У адрозненні ад іншага кіраўніцтва Рэйху не лічыў славян ніжэйшай расай, а казаў, што пры спрыяльных умовах яны маглі б быць інтэграваныя ў арыйскую расу і нямецкую культуру. У той самы час японцам, як нямецкім саюзнікам, быў нададзены тытул «ганаровых арыйцаў». Другая Сусветная вайна![]() 17 ліпеня 1941 ачоліў Рэйхміністэрства для акупаваных раёнаў Усходу (Reichministerium für die Besetzten Ostgebiete ці Ostministerium). Розенберг прапанаваў стварыць на захопленых землях СССР 4 Рэйхскамісарыяты: Остланд (Ostland), Украіна (Ukraine), Каўказ (Kaukasus) і Масква (Moskau), аднак былі створаныя толькі першыя два. Палітычнай мэтай акупацыі лічыў максімальнае паслабленне Расіі, шляхам раз'яднання яе земляў і перадачы іх новым адміністрацыйным утварэнням — Беларусі, Дону, Украіне. Выступаў за стварэнне вакол Расіі санітарнага кардону з буферных дзяржаў — Беларусі, Украіны, Цэнтральнай Азіі, якія б залежалі ад Рэйха, адначасова валодаючы пэўным самакіраваннем. Выступаў за роспускі калгасаў і надзяленне зямлёй сялян, спрыяў росту нацыянальнай свядомасці акупаваных народаў з мэтай мабілізацыі іх на змаганне з Расіяй. На сканчэнні вайны быў арыштаваны аліянтамі. На Нюрнбергскім працэсе 1 кастрычніка 1946 за злачынствы супраць чалавецтва і за ўдзел у развязванні вайны быў асуджаны на смерць праз павешанне. Сям'яБыў жанаты двойчы: у першы раз у 1915—1923 з этнічнай эстонкай Гільдай Леезман, і ў другі ад 1925 з Гедвігай Крамер, ад якой меў сына, які памёр у дзяцінстве, і дачку Ірэнэ (1930-). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia