Рэната Уладзіміраўна Бабак

Рэната Уладзіміраўна Бабак
Дата нараджэння 4 лютага 1934(1934-02-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 снежня 2003(2003-12-31) (69 гадоў)
Месца смерці
Краіна
Альма-матар
Месца працы
  • Вялікі тэатр
  • Львоўскі нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета імя Саламіі Крушальніцкай[d]
Музычная дзейнасць
Педагог Dometii Yevtushenko[d]
Прафесіі оперная спявачка
Пеўчы голас мецца-сапрана
Інструменты вакал

Рэната Уладзіміраўна Бабак (укр.: Рена́та Володи́мирівна Баба́к; 4 лютага 1934, Харкаў — 31 снежня 2003, ЗША) — украінская оперная спявачка (меца-сапрана), педагог.

Біяграфія

Пасля заканчэння ў 1961 годзе Кіеўскай кансерваторыі (клас прафесара Д. Г. Еўтушэнка) дэбютавала на сцэне Кіеўскай оперы ў партыі Кармэн.

У 1961—1963 гадах спявала на сцэне Львоўскага опернага тэатра.

Са снежня 1963 па 1973 — салістка Вялікага тэатра ў Маскве. У лістападзе 1973 г. папрасіла палітычнага прытулку ў Італіі. Пазней жыла ў ЗША і Канадзе. Да 1986 года паспяхова гастралявала ў Амерыцы і Еўропе.

Каля 20 гадоў была дэканам опернага факультэта Вашынгтонскай кансерваторыі, узначальвала оперную студыю, дзе паставіла некалькі опер: «Запарожац за Дунаем», «Кармэн», «Яўген Анегін», «Гензель і Грэтэль», сцэны з опер Гершвіна.

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya