Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава
Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі (РНПЦ АіМР) — навукова-практычны цэнтр Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Размешчаны ў аграгарадку Лясны Мінскага раёна. ГісторыяЗаснаваны ў 1960 годзе ў Мінску на базе Рэспубліканскага анкалагічнага дыспансера (з 1934 года) і анкалагічных аддзяленняў 1-й клінічнай бальніцы г. Мінска. З 1965 года ў пасёлку Лясны Мінскага раёна[3]. З 1962 года працуе аспірантура. Кірункі даследаванняўАсноўныя кірункі навуковых даследаванняў: эпідэміялагічны і лабараторны кантроль злаякасных новаўтварэнняў, распрацоўка і ўдасканаленне метадаў дыягностыкі і лячэння рака з выкарыстаннем хіміягармонатэрапіі, прамянёвайй тэрапіі, мадыфікавальных уздзеянняў; медыцынская рэабілітацыя анкалагічных хворых. У 2015 годзе быў адкрыты суперсучасны і дарагі пэт-цэнтр, абсталяванне якога дазваляе не толькі праводзіць раннюю дыягностыку анказахворванняў, але і падбіраць індывідуальныя схемы лячэння для кожнага пацыента. Дырэктары
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia