САЛЕА-Кобрын
САЛЕА-Кобрын — беларускае прадпрыемства ў г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад холдынгу «САЛЕА». ГісторыяПасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР пачалося стварэнне саўгасаў і калгасаў. Для забеспячэння яе бесперабойнай работы патрэбна была адпаведная рамонтная база. ЦК УКП(б) і СНК СССР прынялі рашэнне аб будаўніцтве ў вызваленых абласцях рамонтных прадпрыемстваў. 11 лютага 1940 года для прадпрыемства рашэннем райвыканкама перадалі два цагляныя дамы, драўляны хлеў па вул. Савецкай, а таксама прыватныя майстэрні па вул. Чырвонаармейскай і пл. Камсамольцаў, акумулятарную майстэрню па вул. Кастрычніцкай. На гэтай базе пачала дзейнічаць машынна-трактарная майстэрня (МТМ) для рамонту калгаснай тэхнікі. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны было завершана будаўніцтва першай чаргі будучага завода, здадзеныя ў эксплуатацыю машынна-сілавое, маторнае і разборна-зборнае аддзяленні, механічны цэх, выпрабавальная станцыя, склады, будынак адміністрацыі. Майстэрня, у штаце якой было 75 работнікаў, пачала праводзіць рамонт трактарных рухавікоў, агрэгатаў і аўтамабіляў. Пасля вызвалення Кобрына МТМ аднавіла працу ў верасні 1944 года. Восенню 1947 года МТМ рэарганізавана ў міжраённую майстэрню капітальнага рамонту (ММКР). У 1949 годзе ММКР рэарганізавана ў Кобрынскі рамонтны завод, якому былі перададзеныя памяшканні і пабудовы былой машынна-трактарнай станцыі. Яны былі пераабсталяваныя пад вытворчыя плошчы аўтарамонтнага прадпрыемства. З 1976 года завод пачаў цесна супрацоўнічаць з Мінскім трактарным заводам, для якога штогод выраблялі па 60-70 тысяч буксірных прылад да трактара МТЗ-80. У 1997 годзе — ААТ «Завод гідраўлічнага машынабудавання „Гідрамаш“». Прадпрыемства стала галаўным і адзіным у Беларусі заводам па выпуску гідрацыліндраў розных мадыфікацый з поўным цыклам вытворчасці. Быў асвоены выпуск культыватараў, седлавых канструкцый да велікагрузных аўтамабіляў. Асноўныя спажыўцы прадукцыі — Мінскія аўтамабільны і трактарны заводы, «Гомсельмаш», «Лідсельмаш» і інш. У 2014 годзе ААТ «Гідрамаш» увайшло ў холдынгавую кампанію «САЛЕА» і было перайменавана ў ААТ «САЛЕА-Кобрын». Дырэктары![]()
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia