Сабор Святога Вацлава (Оламаўц)

Славутасць
Сабор Святога Вацлава
чэшск.: Katedrála svatého Václava
49°35′52″ пн. ш. 17°15′45″ у. д.HGЯO
Краіна  Чэхія
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцкая Царква
Епархія Оламаўцкая архідыяцэзія
Благачынне Q29017131?
Архітэктурны стыль раманскі стыль[2], гатычная архітэктура[2] і неаготыка[2]
Дата заснавання каля 1107[2]
Вышыня 100,65 м
Сайт katedralaolomouc.cz
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сабор Святога Вацлава

Сабор Святога Вацлава (чэшск.: Katedrála svatého Václava) — каталіцкі храм, размешчаны ў горадзе Оламаўц, Чэхія. Храм Святога Вацлава з’яўляецца кафедральным саборам архідыяцэзіі Оламаўца. Царква асвячона ў гонар святога Вацлава.

Гісторыя

Сабор Святога Вацлава пабудаваны ў 1140 годзе ў раманскім стылі. Будаўніцтва храма было распачата 1130 годзе біскупам Індржыхам Здікам. У XIII і XIV стагоддзях сабор перабудавалі ў гатычным стылі.

4 жніўня 1306 года ў суседнім будынку дэкана царквы быў забіты чэшскі кароль Вацлаў III.

У 18831892 гг. архітэктарам Густавам Мерэтай былі ўнесены неагатычныя дэталі ў аздабленне цэнтральнай вежы. Вышыня галоўнай вежы царквы складае 100,65 метраў. У лютым 2004 года была распачата рэканструкцыя сабора, якая была скончана ў 2007 годзе.

Зноскі

  1. Památkový katalog NPÚ Праверана 14 лютага 2019.
  2. а б в г Památkový katalog NPÚ Праверана 26 лютага 2025.

Літаратура

  • Musil J. V. (1992) Dóm sv. Václava Metropolitní katedrála v Olomouci. — M. O. I. S., Olomouc, 72 pp.
  • Pojsl M. & Hyhlík V. (2000) OLOMOUC Katedrála sv. Václava. — Historická společnost Starý Velehrad se sídlem na Velehradě, Velehrad, 32 pp.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya