Сабор Святых Пятра і Паўла (Брно)
Сабор Святых Пятра і Паўла (чэшск.: Katedrála svatého Petra a Pavla, скарочана — Petrov) — каталіцкі храм, які знаходзіцца ў горадзе Брно, Чэхія. Сабор святых апосталаў Пятра і Паўла з'яўляецца кафедральным саборам епархіі Брно. Храм з'яўляецца нацыянальным помнікам Чэхіі і адным з самых важных архітэктурных помнікаў Паўднёвай Маравіі. ГісторыяСабор святых апосталаў Пятра і Паўла быў пабудаваны ў раманскім стылі ў 1296 г. 5 снежня 1777 Святым Прастолам была заснавана епархія Брно і царква святых апосталаў Пятра і Паўла стала кафедральным саборам епархіі. На мяжы XIX і XX стагоддзяў храм быў перабудаваны ў неагатычным стылі. Інтэр'ер храма з'яўляецца пераважна барочнага стылю. Дзве 84-метровыя вежы царквы былі збудаваныя ў 1904—1905 гг. па праекце архітэктара Аўгуста Кірстэйна. ФотагалерэяЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia