Сабор Святога Кірылы Тураўскага
Кафедральны Сабор Святога Кірылы Тураўскага — праваслаўны мураваны храм Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў Нью-Ёрку. ГісторыяБудынак царквы быў закладзены ў 1850 годзе. Цягам гадоў ён пераходзіў ад адной канфесіі да іншай, але заўсёды заставаўся хрысціянскім храмам[1]. Праваслаўная парафія ў Брукліне была арганізаваная ў 1950 годзе ўцекачамі з Беларусі, якія ў канцы 1940-х гадоў згодна з пастановай Кангрэса прыехалі ў Злучаныя Штаты і пасяліліся ў Нью-Ёрку і ягоных ваколіцах. Першым часам Божыя Літургіі адбываліся ў арандаванай залі па вуліцы Ашворд, што ў знаходзіцца ў раёне заходняга Нью-Ёрка ў Брукліне. У 1951 годзе, пасля прыезду епіскапа Васіля, была дасягнутая дамоўленасць з парафіяй Святое Тройцы Карпата-Рускай праваслаўнай царквы. Там пачалі спраўляцца сумесныя Божыя Службы, якія адбываліся да 1956 года. У 1956 годзе, пасля смерці настаяцеля парафіі Святое Тройцы, парафія вымушаны была зноўку здымаць часовыя памяшканьні. Разам з тым быў актывізаваны збор сродкаў і пошук шляхаў набыцця ўласнага будынка. ![]() У 1957 годзе быў знойдзены і набыты будынак сучаснай катэдры, і 3 лістапада тут адбылася першая служба. У 2021 годзе сабору была ахвяраваная копія Крыжа Ефрасінні Полацкай майстра Ігара Вырвіча. Ефрасіннеўскі Крыж пакладзены ў храме, дзе таксама знаходзіцца ікона Святой Ефрасінні з часткаю ейных мошчаў[2]. 25 ліпеня 2021 года Кафедральны Сабор Св. Кірылы Тураўскага наведала дэмакратычны лідар Беларусі Святлана Ціханоўская[3]. 26 сакавіка 2022 года каля будынку царквы адбылося ўрачыстае адкрыццё бюстаў вялікім беларускім дзеячам — Тадэвушу Касцюшку і Кастусю Каліноўскаму. Аўтар бюстаў — скульптар Гэнік Лойка.[4] Кіраўнікі прыходу
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia