Крыж Ефрасінні Полацкай
Крыж Еўфрасінні Полацкай — шэдэўр злотніцтва часоў Сярэднявечча, напрастольны крыж, выраблены ў г. Полацку для царквы Святога Спаса па заказу прападобнай ігуменні Ефрасінні Полацкай майстрам Лазарам Богшам у 1161 годзе. Мае шасціканцовую форму, вышыня — 51,8 см. Згублены ў час Другой сусветнай вайны і да гэтага часу не знойдзены. У 1997 годзе брэсцкі ювелір-эмальер М. П. Кузьміч вырабіў копію крыжа ў поўны памер. АпісаннеШасціканцовы крыж вышынёй 51,8 см, даўжыня верхняга перакрыжавання — 14 см, ніжняга — 21 см. Аснова выканана з кіпарыса. Да пярэдняй і зваротнай паверхняў прымацавана 21 залатая пласціна з эмалевымі вобразамі малых памераў, да бакавых — сярэбраныя пласціны з надпісам. Крыж аздабляюць 8 каштоўных камянёў і арнамент, край пярэдняга боку крыжа апраўлены ніткай жэмчуга[2]. Пласціны пярэдняга боку ўяўляюць сабой іканапісную кампазіцыю — вялікі, або пашыраны дэісус. На верхніх канцах крыжа размешчаны паясныя выявы Ісуса Хрыста, Маці Божай і Іаана Прадцечы, у цэнтры ніжняга перакрыжавання — чатыры евангеліста; на канцах — арханёлы Гаўрыіл і Міхаіл, у ніжняй частцы крыжа, пасля перакрыжавання — выявы святых Ефрасінні Александрыйскай, Сафіі і велікамучаніка Георгія (нябесныя заступнікі заказчыцы і яе бацькоў)[2]. У верхнім перакрыжаванні прымацаваны невялікі чатырохканцовы, а ў ніжнім — шасціканцовы крыжыкі. На адваротным баку крыжа вобразы айцоў царквы — святых Іаана Залатавуста, Васілія Вялікага, Грыгорыя Назіянзіна, апосталаў Пятра і Паўла, першамучаніка Стэфана, велікамучанікаў Дзімітрыя Салунскага і Панцеляймона. Над кожным абразком часткова грэчаскімі, часткова славянскімі літарамі зроблены надпісы[2]. У сярэдзіне крыжа ў пяці квадратных падпісаных гнёздах знаходзіліся рэліквіі: фрагменты Крыжа Хрыстова з кроплямі яго крыві, камень з грабніцы Божай Маці, часціца з Гроба Гасподняга, часціцы мошчаў святых Стэфана і Панцеляймона, кроў святога Дзімітрыя[2]. У ніжняй частцы крыжа змяшчаецца аўтарская прыпіска: «Г(оспод)и, помози рабоу своему Лазорю, нареченомоу Богъши, съдѣлавшемоу крьстъ сии црькви С(вя)таго Спаса и Офросиньи». ![]() На усіх бакавых паверхнях былі прымацаваны сярэбраныя пласціны, з іх захавалася 20, маецца жэмчуг; па спіралі ў два рады змешчаны наступны надпіс:
Надпісы — на стараславянскай мове (на салунскім дыялекце Кірыла і Мяфодзія), вядомай як царкоўнаславянская, і на мясцовым дыялекце старажытнабеларускай мовы[5]. У філатэліі
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia