Сабор Святога Марціна (Браціслава)
Сабор Святога Марціна (славацк.: Katedrála sv. Martina, ням.: Kathedrale des Heiligen Martin, венг.: Szent Márton-dóm або Koronázó templom) — найбуйнейшы гатычны храм Браціславы. Царква святога Марціна з'яўляецца кафедральным саборам архідыяцэзіі Браціславы. Гісторыя![]() Пачатак будаўніцтва сабора адносіцца да XIII ст.. Сённяшні выгляд набыў у 1849 годзе. З 1563 па 1830 гады ў саборы Святога Марціна праходзілі каранацыі імператараў Свяшчэннай Рымскай імперыі і Аўстра-Венгрыі ў якасці каралёў Венгрыі, у тым ліку Максіміліяна II (1563), Марыі Тэрэзіі (1741). Усярэдзіне характэрны скульптурная група Св. Марціна, выкананая Георгам Рафаэлем Донерам у стылі барока, сярэднявечныя гатычныя надмагіллі і каляровыя вітражы. У катакомбах сабора знаходзяцца пахаванні бачных прадстаўнікоў духоўнага саслоўя і знакамітых дваранскіх родаў. У саборы знаходзіцца грабніца Ёзэфа Ігнаца Байзы, аўтара першага славацкага рамана. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia