Сабор Святога Мікалая (Фельдкірх)
Сабор Святога Мікалая (ням.: Dom St. Nikolaus) — каталіцкі храм, размешчаны ў старой частцы горада Фельдкірх, Аўстрыя. Помнік гатычнай архітэктуры федэральнай зямлі Форарльберг. Касцёл Святога Мікалая з 12 жніўня 1968 года з'яўляецца кафедральным саборам дыяцэзіі Фельдкірха. Храм асвячоны ў гонар Святога Мікалая. ГісторыяКаслёл Святога Мікалая быў пабудаваны ў 1218 годзе на паўночным усходзе Фельдкірха па-за гарадскімі сценамі. Першапачаткова царква Святога Мікалая была прыхадской царквой. У 1348, 1396 і 1460 гг. касцёл моцна пацярпеў ад пажараў. У 1478 годзе архітэктар Хансэ Штурнэ спраектаваў двускатны дах. У 1479 годзе была пабудавана званіца. Псеўдагатычны алтар у капліцы Дзевы Марыі быў збудаваны ў 1905 годзе. У 1924 годзе ў касцёле ўсталяваны помнік загінулым воінам па праекце архітэктара Клеменса Холцмайстэра. Крыніца
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia