Фельдкірх
Фельдкірх (ням. Feldkirch) — старадаўні аўстрыйскі горад на захадзе краіны, у федэральнай зямлі Форарльберг. Размешчаны на рацэ Іль, прытоку Рэйна. Самы заходні горад Аўстрыі, знаходзіцца ўсяго ў трох кіламетрах ад мяжы са Швейцарыяй. Насельніцтва 28607 чалавека па перапісе 2001 года, каля 31 000 па дадзеных 2006 года. Фельдкірх — другі па велічыні горад Форарльберга пасля Дорнбірна, пераўзыходіць па колькасці насельніцтва сталіцу правінцыі — Брэгенц.
ГісторыяФельдкірх упершыню згадваецца ў 830 годзе пад імем Вельдкірыхум. З 1190 года горад належаў графам Манфор, у 1218 годзе атрымаў правы горада. У 1375 годзе ўвайшоў у склад манархіі Габсбургаў. У 1697 годзе горад моцна пацярпеў ад страшнага пажару, аднак вялікая колькасць старадаўніх дамоў ацалела да нашага часу . Славутасці
КультураЗ 2003 года ў Фельдкірхе штогод прысуджаецца аўстрыйская прэмія ў вобласці паэзіі — прэмія Фельдкірха. Палітычная сітуацыяБургамістр камуны — Вільфрыд Берхтальд (АНП) па выніках выбараў 2005 года. Савет прадстаўнікоў камуны (ням.: Gemeinderat) складаецца з 36 месцаў. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia