Сава (Саветаў)
Са́ва, свецкае імя Юрый (Георгій) Яўгенавіч САВЕТАЎ (польск.: Sawa (Jerzy Sowetow); 6 (18) красавіка 1898, Санкт-Пецярбург — 21 мая 1951) — праваслаўны царкоўны дзеяч у Польшчы. БіяграфіяУ 1916 годзе скончыў Пажаскі корпус, вучыўся на тэалагічных факультэтах Бялградскага (1921-24) і Варшаўскага (1926-28) універсітэтаў. Магістр багаслоўя (1943). Удзельнік 1-й сусветнай і грамадзянскай (у складзе белай Добраахвотніцкай арміі) войнаў. 3 1920 годзе ў эміграцыі ў Сербіі. У 1925 годзе пасвячоны ў святара. 3 1929 архімандрыт, дырэктар мітрапаліцкага інтэрната ў Варшаве, з 1931 епіскап люблінскі. Са снежня 1936 часовы кіраўнік Гродзенскай праваслаўнай епархіі, з 1937 епіскап гродзенскі і навагрудскі. Апекаваўся дзейнасцю Таварыства праваслаўных палякаў.[1] Прымаў удзел у выданні ў Гродне часопіса «Przegląd Prawosławny» («Праваслаўны агляд»), які спрыяў паланізацыі мясцовага насельніцтва. 3 верасня 1939 года ў Літве, Германіі, Румыніі, Турцыі, Індыі. У 1942-43 у ЗША і Вялікабрытаніі, адкуль накіраваны польскім эмігранцкім урадам у 2-і польскі корпус ген. У. Андэрса на пасаду ваеннага капелана ў званні генерала брыгады, прайшоў з корпусам увесь баявы шлях. Пасля 2-й сусветнай вайны ў Вялікабрытаніі, архіепіскап (1947). 3 1949 года член Польскай нацыянальнай рады ў эміграцыі. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia