Савелій Аляксеевіч Свідзерскі
Саве́лій Аляксе́евіч Свідзе́рскі (23 красавіка 1905 — 13 мая 1977) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1945). БіяграфіяСавелій Аляксеевіч Свідзерскі нарадзіўся ў вёсцы Дзяньгубка (сучасны Крупскі раён Мінскай вобласці Беларусі). Скончыў няпоўную сярэднюю школу ў вёсцы Абчуга. Працаваў на шахце ў Чалябінскай вобласці, на заводзе ў Сталінградзе. У верасні 1927 г. прызваны ў Чырвоную Армію. У 1938 годзе скончыў школу малодшых камандзіраў 39-га кавалерыйскага палка 7-й кавалерыйскай дывізіі. Праходзіў службу на пасадах памочніка камандзіра ўзвода, старшыны, камандзіра ўзвода. З лістапада 1937 па май 1938 г. праходзіў навучанне ў школе ўдасканалення каманднага саставу ў Новачаркаску. Да чэрвеня 1941 г. служыў памочнікам начальніка штаба асобнага разведвальнага батальёна 5-й стралковай дывізіі ў Беларускай ваеннай акрузе. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны С. А. Свідзерскі з чэрвеня 1941 г. у дзеючай арміі. Удзельнік баявых дзеянняў на Паўночна-Заходнім, Калінінскім, Заходнім, Цэнтральным, Бранскім, 1-м Беларускім і 2-м Беларускім франтах на пасадах начальніка штаба стралковага палка. З сакавіка 1942 года маёр Свідзерскі на пасадзе камандзіра 1225-га стралковага палка 369-й стралковай дывізіі. Палкоўнік С. А. Свідзерскі вызначыўся ў красавіку 1945 г. на тэрыторыі Германіі пры фарсіраванні ракі Одэр. У забалочанай пойме паміж рэкамі Ост-Одэр і Вест-Одэр 20 красавіка полк фарсіраваў Одэр у раёне горада Грац і захапіў плацдарм на левым беразе ракі Вест-Одэр, адбіў шматлікія атакі праціўніка і ўтрымаў плацдарм да моманту пераправы асноўных сіл дывізіі. Пасля вайны да 1948 года С. А. Свідзерскі працягваў ваенную службу ў Групе савецкіх акупацыйных войскаў у Германіі. З 1948 па 1953 год ваенны камісар у горадзе Краматорску Сталінскай (зараз Данецкай) вобласці. З 1953 г. палкоўнік С. А. Свідзерскі ў запасе. Жыў і працаваў у Краматорску. Узнагароды
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia