Савет еўраатлантычнага партнёрства
![]() Савет еўраатлантычнага партнёрства (СЕАП) (англ.: Euro-Atlantic Partnership Council; EAPC) — шматбаковы форум, створаны для развіцця адносін паміж НАТА і краінамі Еўропы і часткі Азіі, якія не ўваходзяць у альянс, але прымыкаюць да еўрапейскай перыферыі. Дзяржавы-члены савета супрацоўнічаюць і кансультуюцца па цэлым шэрагу палітычных пытанняў і пытанняў бяспекі. ГісторыяСавет быў створаны 29 мая 1997 года ў якасці пераемніка Савета Паўночнаатлантычнага супрацоўніцтва. Працуе сумесна з Партнёрствам дзеля міру. Усе яны ўзніклі пасля заканчэння Халоднай вайны. Рашэнне аб стварэнні СЕАП на базе Савета Паўночнаатлантычнага супрацоўніцтва было прынята з мэтай паглыблення партнёрства і забеспячэння больш аператыўнага ўзаемадзеяння ў пытаннях бяспекі. Новы форум у большай меры адказваў патрабаванням праграмы «Партнёрства дзеля міру». У прыватнасці, яго стварэнне было звязана з правядзеннем міратворчай аперацыі ў Босніі і Герцагавіне. У 1996 годзе для правядзення гэтай аперацыі разам з часцямі і падраздзяленнямі з краін НАТА былі разгорнуты воінскія кантынгенты з 14 краін-партнёраў[1]. Большасць краін-партнёраў адкрылі дыпламатычныя прадстаўніцтвы ў штаб-кватэры НАТА ў Бруселі, што дапамагае падтрымліваць рэгулярную сувязь і праводзіць кансультацыі пры першай неабходнасці. Пасяджэнні СЕАП праводзяцца адзін раз у месяц на ўзроўні паслоў, адзін раз у год на ўзроўні міністраў замежных спраў, міністраў абароны і начальнікаў генеральных штабоў, а таксама перыядычна на вышэйшым узроўні[1]. Пачынаючы з 2005 года, праводзіць пасяджэнні на высокім узроўні новы орган СЕАП — Форум бяспекі. На гэтым форуме вядзецца абмеркаванне важных пытанняў бяспекі і пошук найлепшых шляхоў для іх сумеснага вырашэння дзяржавамі НАТА і краінамі-партнёрамі[1]. ЧленыУсяго 50 членаў, з якіх 29 краіны-члены НАТА і 21 краіны-партнёра[2]. ДзейнасцьСупрацоўніцтва ахоплівае наступныя напрамкі:
Заўвагі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia