Партнёрства дзеля міру![]() Партнёрства дзеля міру (англ.: Partnership for Peace — PfP) — праграма двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва НАТА з краінамі, якія не з’яўляюцца членамі арганізацыі (перш за ўсё, з усходнееўрапейскімі і постсавецкімі), распачатая ў 1994 годзе па ініцыятыве ЗША. Першапачаткова ахоплівала 34 дзяржавы, пасля частка ўдзельнікаў непасрэдна ўвайшла ў склад альянсу, а супрацоўніцтва з Расіяй і Беларуссю было прыпынена (адпаведна ў 2014 і 2021)[1][2]. Мэта праграмы — спрыянне правядзенню ваенных рэформаў, стварэнне эфектыўных ваенных інстытутаў, забеспячэнне грамадзянскага кантролю над узброенымі сіламі, развіццё міратворчага і гуманітарнага патэнцыялу. Згодна з праграмай, у выпадку ўзнікнення прамой пагрозы іх тэрытарыяльнай цэласнасці, палітычнай незалежнасці ці бяспекі, яе ўдзельнікі могуць правесці кансультацыі з краінамі-членамі НАТА (так, згодна з інфармацыяй WikiLeaks, гэтым правам паспрабавала скарыстацца Грузія падчас узброенага канфлікту 2008 года[3]). Сённяшнія партнёрыШэрым колерам у табліцы вылучаны краіны, з якімі НАТА прыпыніла ўсе віды грамадзянскага і ваеннага супрацоўніцтва.
Былыя ўдзельнікі праграмы
Патэнцыйныя ўдзельнікі праграмыРэспубліка Кіпр з’яўляецца адзіным членам Еўрапейскага саюза, якія не ўдзельнічаюць у праграме. Турцыя ў сілу таго, што не прызнае Кіпр, блакуе супрацоўніцтва гэтай дзяржавы з НАТА[5], паколькі канфлікт паміж турэцкай і грэцкай часткамі вострава Кіпр застаецца нявырашаным. Рэспубліка Косава, якая тэрытарыяльна знаходзіцца ў Еўропе, не ўдзельнічае ў праграме, так як чатыры краіны, якія не прызнаюць суверэнітэту Косава, перашкаджаюць супрацоўніцтву гэтай дзяржавы з НАТА. Расія і НАТАУпершыню аб праграме «Партнёрства дзеля міру« прэзідэнту Расіі Барысу Ельцыну паведаміў дзяржсакратар ЗША Уорэн Крыстафер 22 кастрычніка 1993 года падчас свайго візіту ў РФ. Прыхільнікі неадкладнага пашырэння Паўночнаатлантычнага альянсу крытыкавалі праграму, лічачы гэта саступкам Маскве і здрадай інтарэсаў усходнееўрапейскіх дзяржаў, аднак па стане на сярэдзіну 90-х гадоў у кіраўніцтве ЗША яшчэ не было кансенсусу адносна далейшага пашырэння НАТА на ўсход і ўзаемадзеяння паміж Расіяй і блокам[6]. 22 чэрвеня 1994 года ў Брусэлі было падпісана пагадненне «Партнёрства дзеля міру», якое выводзіла Маскву і альянс на новы ўзровень прагматычнага супрацоўніцтва. 7 чэрвеня 2007 года Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі У. Пуцін падпісаў Федэральны закон N 99-ФЗ «Аб ратыфікацыі пагаднення паміж дзяржавамі-ўдзельніцамі Паўночнаатлантычнага дагавора і іншымі дзяржавамі, якія ўдзельнічаюць у праграме «Партнёрства дзеля міру», аб статусе іх сіл ад 19 чэрвеня 1995 года і дадатковага пратакола да яго». У сакавіку 2014 года адносіны паміж Расіяй і НАТА абвастрыліся з-за Крымскага крызісу. 1 красавіка 2014 года на сустрэчы міністраў замежных спраў краін-членаў НАТА ў Брусэлі альянс абвясціў аб прыпыненні ўсіх відаў грамадзянскага і ваеннага супрацоўніцтва з Расіяй, фактычна паралізаваўшы работу Савета Расія—НАТА (застаўся толькі палітычны дыялог на ўзроўні паслоў і вышэй) — такім чынам, блок НАТА ў аднабаковым парадку спыніў дзеянне пагаднення аб партнёрстве з Расіяй[7][8][9]. На саміце НАТА у ліпені 2016 года Расія была прызнаная асноўнай пагрозай бяспекі для Альянсу, а яе стрымліванне было афіцыйна абвешчана новай місіяй НАТА[10][11]. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia