Садовы (Брагінскі раён)
Садовы — пасёлак Чамярыскага сельсавета Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 12 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 40 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 131 км ад Гомеля. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін. Планіроўка складаецца з амаль просталінейнай вуліцы, блізкай да шыротнай арыентацыі. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. ГісторыяЗаснавана ў канцы XIX стагоддзя, калі тут была сяліба. З 1898 года працаваў вятрак. На пачатку 1920-х гадоў сюды актыўна перасяляліся сяляне з суседніх вёсак. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Садовы», працавалі 2 ветракі і гамарня. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Рассвет» (цэнтр — вёска Чамярысы). НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia