Просмычы
Про́смычы[1] (трансліт.: Prosmyčy, руск.: Просмычи) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чамярыскага сельсавета. Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Хракавіцкага сельсавета[2]. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 15 км на поўдзень ад Брагіна, 45 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 134 км ад Гомеля. ГідраграфіяРака Брагінка. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін. Планіроўка складаецца з крывалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад (уздоўж ракі), забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. ГісторыяВядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Савіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 года знаходзілася школа граматы. З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Просмыцкага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг. У 1930 годзе арганізаваны калгас імя В. І. Чапаева, працавалі 2 ветракі (адзін з 1913 года). У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Савічы» (цэнтр — вёска Савічы). Ёсць бібліятэка. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia