Самар
Са́мар[1] — адзін з астравоў цэнтральнай частцы Філіпінскага архіпелага. Востраў адкрыў для еўрапейцаў іспанскі мараплавец Руі Лопес дэ Вільялобас (Ruy López de Villalobos) ў 1543 годзе. Найбуйнейшы горад — Калбаёг (вар. Calbayog). На востраве знаходзяцца тры правінцыі: Самар, Паўночны Самар і Усходні Самар. Плошча Самара — 13080 км ², на дадзенай тэрыторыі пражывае крыху больш за 1 млн жыхароў, большасць з якіх — вісая. На востраве горы вышынёй да 896 м, складзеныя з крышталічных горных парод, вапнякоў і сланцаў. Уздоўж берагоў нізіны, у прыбярэжнай зоне каралавыя рыфы. Клімат на востраве трапічны, мусонны. На востраве радовішчы медных руд. Асноўны занятак мясцовага насельніцтва — земляробства (вырошчваюцца какосавыя пальмы, абакі, рыс, кукуруза). ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia