Сампсон Васілевіч Цвяткоўскі
Сампсон Васілевіч Цвяткоўскі — прэфект Магілёўскай духоўнай семінарыі, а таксама выкладчык паэзіі, рыторыкі, філасофіі і багаслоўя ў азначанай семінарыі, дырэктар беларускіх народных вучылішчаў Магілёўскай губерні. БіяграфіяСын казака з горада Харол, Палтаўская вобласць. Сірата. Вучыўся ў Кіеўскай духоўнай акадэміі. Дваранін. Запрошаны ў 1781 правялебным архіепіскапам Георгіем. Каніскім на пасаду выкладчыка ў Магілёўскай духоўнай семінарыі. У 1781 паэзіі і рыторыкі, у 1785 годзе быў прызначаны на пасаду настаўніка новаадкрытых семінарскіх класаў філасофіі і багаслоўя і прэфектам семінарыі. Пасаду прэфекта займаў з 1781 па 1789 год. Г. Каніскі быў вельмі задаволены ім, адзначаў, што C. Цвяткоўскі «адпраўляючы сваю пасаду і выдатным прамаўленнем, і вучняў сваіх поспехам, паводзіў сябе сумленна і добрапрыстойна» і клапаціўся «тоб ён надалей, бо чалавек патрэбны, у семінарыі пры ранейшай пасадзе застаўся». У 1789 быў прызначаны дырэктарам народных вучылішчаў. У 1793 годзе ганараваны чынам тытулярнага саветніка. У 1793 заняў ранейшую пасаду прэфекта і настаўніка філасофіі і багаслоўя. У 1798 г. зноў заняў пасаду дырэктара беларускіх народных вучылішчаў Магілёўскай губерні. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia