Самуіл Барысавіч Кормер
Самуіл Барысавіч Кормер (25 лістапада 1922, Касцюковічы — 10 жніўня 1982, Арзамас-16, Горкаўскай вобласці) — савецкі фізік. Член-карэспандзент АН СССР (1981). Доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар. БіяграфіяПасля заканчэння школы ў гады Вялікай Айчыннай вайны працаваў слесарам-фрэзероўшчыкам па рамонце танкаў, затым быў на фронце. Накіраваны ў Ваеннна-інжынерную артылерыйскую акадэмію імя Ф. Э. Дзяржынскага (скончыў у 1946 годзе). Працаваў (з 1946) у УНДІ эксперыментальнай фізікі («Арзамас-16»). Навуковыя даследаванні па фізіцы цвёрдага цела, фізіцы высокіх ціскаў, квантавай электроніцы, лазернаму тэрмаядзернаму сінтэзу. Эксперыментальныя даследаванні тэрмадынамічнай уласцівасці металаў і іонных крышталёў у экстрэмальных умовах, пабудаваў ураўненне стану для абласцей высокіх тэмператур. Вызначыў у шырокім дыяпазоне шчыльнасцей і ціскаў ізентрапічную сціскальнасць вадароду, атрымаў эксперыментальныя дадзеныя аб яго пераходзе ў металічны стан. Распрацаваў метады вывучэння аптычных уласцівасцей ударна-сціснутых дыэлектрыкаў. УзнагародыСталінская прэмія (1949, 1953). Ленінская прэмія (1959). Дзяржаўная прэмія СССР (1980). ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia