Самуіл Якаўлевіч Гафштэйн
Самуіл Якаўлевіч Гафштэйн (нар. 23 лютага 1947, Мінск) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1972 годзе. З 1966 года — тэхнік-архітэктар, архітэктар, галоўны архітэктар праектаў у Белдзяржпраекце[1]. Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражывае ў Мінску[1]. ТворчасцьАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве): серыя тыпавых праектаў жылых дамоў з аб’ёмных блокаў 3А-АПБ (1974—1982), 9-павярховы жылы, дом галерэйнага тыпу па вул. Бельскага (1976), дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў у пас. Навінкі (1982)[1], інтэрнат на 1031 месца ў Бабруйску[2], 9-павярховы жылы дом з аб’ёмных блокаў для маласямейных па вул. Шырокай, комплекс ГПТВ маторнага завода ў пас. Дражня, 9-павярховы жылы дом для адзінокіх удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны ў мікрараёне Серабранка-9 (1989), вытворчы будынак Беларускага канструктарска-тэхналагічнага інстытута камунальнай гаспадаркі па вул. Апанскага (1989) у Мінску, жылыя дамы з аб’ёмных блокаў серыі 3С-АПБ для сельскай мясцовасці (1975—1976), серыя тыпавых праектаў прафілакторыяў і пансіянатаў для рабочых, служачых і творчай інтэлігенцыі (1979—1981), комплекс прафілакторыяў на 2000 месцаў у Вяча-Астрашыцкай зоне адпачынку (1983)[1]. УзнагародыСярэбраны медаль ВДНГ СССР за распрацоўку жылых дамоў з аб’ёмных блокаў серыі 3-АПБ (1974), дыпломы ВДНГ БССР I ступені за праект жылых дамоў галерэйнага тыпу з аб’ёмных блокаў (1982) і III ступені за серыю жылых дамоў з аб’ёмных блокаў для сяла (1977)[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia