Самуіл Якаўлевіч Клябанаў

Самуіл Якаўлевіч Клябанаў
Род дзейнасці ваенны лётчык
Дата нараджэння 1910
Месца нараджэння
Дата смерці 16 красавіка 1942(1942-04-16)
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга

Самуіл Якаўлевіч Клябанаў (1 сакавіка[1] 1910, Орша, Расійская імперыя16 красавіка 1942, Віцебскі аэрадром, БССР) — беларускі і савецкі лётчык, старшы лейтэнант, адкрывальнік паветраных трас у Ненецкай акрузе РСФСР, удзельнік Другой сусветнай вайны[2].

Біяграфія

Самуіл Клябанаў нарадзіўся ў 1910 у Оршы. Скончыў шэсць класаў мясцовай сямігадовай школы. З юнацтва захапляўся парашутным спортам і авіямадэлізмам. Напрыканцы 1920-х разам з бацькамі пераехаў у Ленінград[1].

Скончыў школу грамадзянскай авіяцыі ў Балашове Саратаўскай вобласці[2]. Да сярэдзіны 1933 працаваў там пілотам-інструктарам. Затым працаваў у вучэбна-лётнай эскадрылі Ленінградскага інстытута інжынераў Грамадзянскага паветранага флоту, атрадаў паўночнага Упраўлення гэтага флоту і інш. З 15 снежня 1935 па чэрвень 1936 быў пілотам авіяцыя Ненецкай акругі[1]. Там разам з Віталём Сушчынскім адкрыў восем новых паветраных ліній. Іхняя даўжыня — 2470 км, для гэтага яны здзейснілі болей за 260 вылетаў[2].

Праклаў некалькі паветраных трас, сярод якіх, напрыклад: Нар'ян-Мар — Табседа; Нар'ян-Мар — Пёша; Нар'ян-Мар — Індыга. Дзякуючы трасе АрхангельскМезень — Пёша — Нар'ян-Мар, паветраны шлях у гэтай частцы РСФСР скараціўся на 300 км[1].

У вольны час у Нар'ян-Мары пісаў нататкі ў мясцовую газету[2], кіраваў авіямадэльным гуртком у школе і авіягуртком[1].

З чэрвеня 1936 — на лётнай працы ў Архангельску, а потым у Ленінградзе[2].

У лютым 1941 яго перавялі ў Ваенна-паветраныя сілы Чырвонай Арміі. Атрымаў званне старшага лейтэнанта, быў камандзірам звяна[1].

На ягоным рахунку налічваецца болей за 60 баявых вылетаў[1].

Знік без вестак у ноч на 16 красавіка 1942. Ягоны самалёт быў збіты падчас бамбардавання аэрадрома ў Віцебску. Экіпаж знойдзены не быў[1][3]. У 1988 і 1997 былі спробы адшукаць месца падзення самалёта, але яны не прынеслі поспеху[4].

Узнагароды

Самуіл Клябанаў быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (1941) і ордэнам Леніна (1942)[3].

Памяць

Экспазіцыя, прысвечаная Самуілу Клябанаву, размешчана ў музеі авіяцыі Поўначы ў Архангельску. Там жа выстаўлены ягоны ордэн Леніна.

Лічыцца, што Самуіл Клябанаў быў прататыпам Аляксандра Грыгор’ева, героя рамана расійскага пісьменніка Веніяміна Каверына «Два капітаны»[1].

Крыніцы

  1. а б в г д е ё ж з Полярная Почта • Просмотр темы - Клебанов Самуил Яковлевич (1 марта 1910 – 15 апреля 1942). www.polarpost.ru. Праверана 28 чэрвеня 2025.
  2. а б в г д Суровцев С. В. Подвиги белорусских летчиков (руск.) // Актуальные вопросы образования и науки. — 2015. — № № 5—6 (51—52). — С. 10—11.
  3. а б Бессмертный полк. Могилев. Клебанов Самуил Яковлевич (руск.). www.moypolk.ru (4 красавіка 2021). Праверана 28 чэрвеня 2025.
  4. Sergey, Beregeiko. Победа Витебск. Пока не похоронен последний павший солдат - В поисках погибших экипажей. www.pobeda.witebsk.by. Праверана 28 чэрвеня 2025.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya