Веніямін Аляксандравіч Каверын
Веніямін Аляксандравіч Каверын (руск.: Вениами́н Алекса́ндрович Каве́рин; сапраўднае прозвішча Зільбер; 6 (19) красавіка 1902, Пскоў — 2 мая 1989, Масква) — савецкі пісьменнік, драматург і сцэнарыст. Найбольш вядомы твор — прыгодніцкі раман «Два капітаны». Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені. БіяграфіяСкончыў Інстытут усходніх моў (1923) і Ленінградскі ўніверсітэт (1924). Друкаваўся з 1922 года. У пач. 1920-х гадоў уваходзіў у літаратурную групу «Серапіёнавы браты». Пісаў фантастычныя апавяданні, дэтэктыўныя аповесці, аповесці аб рабоце вучоных. Складаныя і напружаныя сюжэты, маральна-псіхалагічныя праблемы адлюстраваў у раманах «Спаўненне жаданняў» (кн. 1—2, 1934—36), «Два капітаны» (кн. 1—2, 1938—44), трылогіі «Адкрытая кніга» (ч. 1—З, 1949—56). Аповесць «Сем пар нячыстых» (1962) пра вязняў аднаго з паўночных лагераў ГУЛАГа, пазбаўленых у першыя дні Вялікай Айчыннай вайны права абараняць Радзіму. Аўтар кніг артыкулаў і мемуараў «Дзень добры, брат. Пісаць вельмі цяжка» (1965), кнігі пра В. І. Сянкоўскага «Барон Брамбеус» (1929, 2-я рэд. 1966), аповесцей «Падвойны партрэт» (1966), «Школьны спектакль» (1968), «Малюнак» (1980), «Верлівока» (1982), «Загадка» (1984), раманаў «Перад люстэркам» (1971), «Двухгадзінная прагулка» (1978), «Навука расставання» (1983), кнігі ўспамінаў «У старым доме» (1971), трылогіі «Асветленыя вокны» (1974—76). Беларускія пераклады
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia