Самшытавы грэбень з Бярэсця![]() Самшытавы грэбень — грэбень канца ХІІІ ст. з Брэста. Грэбень быў знойдзены ў 1970 годзе ў час археалагічных раскопак старажытнага гарадзішча Бярэсце пад кіраўніцтвам Пятра Лысенкі ў пабудове 8, палявы № 124, пласт 5, квадрат 7[1]. Паводле некаторых звестак яго адшукаў брэсцкі школьнік Віця Пятручык[2]. З часу выяўлення грэбень вывучаўся ў Інстытуце гісторыі АН БССР. 4 красавіка 1972 г. па акце № 2113 перададзены на пастаяннае захаванне ў калекцыю «Археалогія» Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея[1]. Цяпер захоўваецца ў археалагічным музеі «Бярэсце»[2]. Станам на 2022 год грэбень лічаць найстаражытнейшым букваром, выяўленым на тэрыторыі Беларусі[2]. Мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі міжнароднага значэння як помнік мастацтва[1]. АпісаннеГрэбень зроблены з самшыту[3]. Унікальнасць прадмета ў тым, што на ім выразаны першыя 13 літар кірылічнага алфавіта, на адным боку літары А, Б, В, Г, Д, Е, на другім — Ж, Ѕ, З, И, І, К, Л[1][3]. Літары выразаны цвёрдай упэўненай рукой і захоўваюць палеаграфічныя асаблівасці канца XII — пачатку XIII стст. Літара «Аз» мае трохвугольны кузаў, нахільную заднюю мачту і гарызантальную накрыўку над верхнім вуглом, што характэрна для XI — пачатка XIII стст. У літары «Букі» трохвугольны кузаў, што характэрна для пачатка XIII ст. «Ведзі» мае сіметрычныя абрысы і роўныя па вышыні обе паловы, такое напісанне сустракаецца ў ХІ-ХІІІ стст. У літары «Дабро» ножкі працягваюць абрысы бакавых мачт, што характэрна да XIV ст. Літара «Н» (Іжэ) мае сіметрычны абрыс, перакладзіну пасярэдзіне мачт. Па асаблівасцях абрысу літар грэбень можна аднесці да пачатку XIII ст[1]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia