Сандзё Санэтомі
Сандзё Санэтомі (13 сакавіка 1837 — 28 лютага 1891) — адзін з прадстаўнікоў Кіёцкай арыстакратыі, якая выступіла на баку імператара Мэйдзі ў вайне Босін. Пазней часова выконваў абавязкі прэм’ер-міністра Японіі. Сандзё Санэтомі нарадзіўся ў сям’і міністра Сандзё Санэцуму. Падчас крызісу сёгуната Такугава Сандзё выступаў на баку імператара. Пасля адстаўкі Такугава Ёсінобу і скасавання сістэмы сёгуната Сандзё займаў шэраг важных пастоў у імперскім ўрадзе, уключаючы пасады правага і галоўнага міністраў. У 1882 Сандзё стаў кавалерам Вышэйшага ордэна Хрызантэмы, а 7 ліпеня 1884 г. яму быў прысвоены тытул князя — вышэйшы па сістэме кадзоку. Пасля адміністрацыйнай рэформы, праведзенай Іта Хірабумі ў 1885 годзе, Сандзё стаў першым міністрам — захавальнікам пячаткі Японіі. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia