Сандро Вілета
Сандро Вілета (фр.: Sandro Viletta, нар. 23 студзеня 1986, Вац) — швейцарскі гарналыжнік, алімпійскі чэмпіён 2014 года ў суперкамбінацыі. Спецыялізуецца ў гіганцкім слаламе і камбінацыі. У Кубку свету Вілета дэбютаваў у 2006 годзе, у снежні 2008 года першы раз трапіў у дзесятку найлепшых на этапе Кубка свету, у камбінацыі. Усяго на сённяшні дзень мае 6 магчымасцяў трапіць у дзесятку найлепшых на этапах Кубка свету. Найлепшым дасягненнем у агульным заліку Кубка свету з'яўляецца для Вілеты 51-е месца ў сезоне 2009/10. На Алімпіядзе 2010 у Ванкуверы стартаваў у трох дысцыплінах: камбінацыя — 14-е месца, гіганцкі слалам — 15-е месца, слалам — не фінішаваў. На Алімпійскіх гульнях у Сочы сенсацыйна стаў чэмпіёнам у суперкамбінацыі — раней на этапах Кубка свету Сандро толькі раз трапляў у тройку найлепшых, гэта было ў снежні 2011 года ў супергіганце. За сваю кар'еру ўдзельнічаў у двух чэмпіянатах свету, найлепшы вынік — 6-е месца ў камбінацыі на чэмпіянаце свету 2009 года. Выкарыстоўвае лыжы і чаравікі вытворчасці фірмы Salomon. Перамогі на этапах Кубка свету (1)па стану на 14 лютага 2014 года
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia