Сандэрленд
Са́ндэрленд (англ.: Sunderland; англійскае вымаўленне: ГісторыяПершыя паселішчы на месцы сучаснага Сандэрленда вядомыя яшчэ з Новакаменнага стагоддзя і часоў Старажытнага Рыма. У 674 годзе быў заснаваны манастыр Вермаўз энд Джэрау , што паклала пачатак гісторыі горада.[1] У канцы VIII стагоддзя, раён быў захоплены вікінгамі і да сярэдзіны IX стагоддзя манастыр быў закінуты. У пачатку XII стагоддзя на месцы Сандэрленда знаходзілася невялікая рыбацкая вёска. З сярэдзіны XIV стагоддзя пачало развівацца суднабудаванне,[2] а з 1589 года стала перапрацоўвацца харчовая соль. У наш час Сандэрленд — буйны порт, у горадзе размяшчаюцца прадпрыемствы суднабудавання, дрэваапрацоўкі, швейнай прамысловасці, вытворчасці паперы, радыётэхнікі, шкла.[3] Каля горада вядзецца здабыча каменнага вуглю, які вывозіцца праз порт. НасельніцтваПаводле перапісу 2001 года, у горадзе пражывае 177739 жыхароў, гэта 26-й па колькасці насельніцтва населены пункт у Англіі. 98,1 % якія пражываюць адносяцца да белай расы. 81,5 % адносяць сябе да хрысціян, 9,6 % — нерэлігійныя, астатнія адносяцца да іншых канфесій ці не назвалі сваё веравызнанне[4].
Геаграфія і кліматСандэрленд размешчаны на ўзбярэжжы Паўночнага мора ў вусці ракі Уір, клімат у горадзе вільготны, ветраны і туманны. СпортНайбольш распаўсюджаны від спорту ў горадзе — футбол. Прафесійны клуб «Сандэрленд» выступае ў Англійскай футбольнай лізе 1, трэцім па значнасці дывізіёне ў сістэме футбольных ліг Англіі. Клуб быў чэмпіёнам Англіі па футболе 6 разоў (апошні раз — у сезоне 1935/36). Стадыён «Сандэрленда» Стэдыум оф Лайт умяшчае каля 49 тысяч гледачоў. Таксама ў горадзе маецца і клуб па жаночым футболе. У горадзе прысутнічаюць аматарскія клубы па рэгбі і крыкеце. У 1966 годзе на стадыёне «Рокер Парк» у Сандэрлендзе праходзілі матчы чэмпіянату свету па футболе, у якіх, у прыватнасці, брала ўдзел зборная СССР. Гарады-пабрацімы
Вядомыя выхадцы і жыхары
Галерэя
Гл. таксама
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia