Вэстмінстэр (бора Лондана)
![]() Вэ́стмінстэр (англ.: City of Westminster, ⓘ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне са статусам «сіці», адзін з гістарычных раёнаў Вялікага Лондана, які ўтварае заходнюю частку цэнтра горада. Займае плошчу 21 км², знаходзіцца на захад ад гістарычнага цэнтра Лондана і на поўнач ад ракі Тэмзы, мяжуе на поўначы з раёнам Камдэн, на ўсходзе з Лонданскім Сіці і раёнам Ламбет, на поўдні з раёнам Уондсуэрт, на паўднёвым захадзе з раёнам Кенсінгтон і Чэлсі, на паўночным захадзе з раёнам Брэнт. На тэрыторыі Вэстмінстэра знаходзіцца большая частка раёна Вест-Энд, а таксама рэзідэнцыя брытанскага ўрада, Вэстмінстэрскі палац і Уайтхол і Каралеўскі судны двор (Вярхоўны суд). У Вэстмінстэры размяшчаецца таксама большасць турыстычных славутасцей горада. Уэст-Энд — цэнтр начнога жыцця, тут знаходзіцца так званы Клублэнд, раён знакамітых англійскіх клубаў джэнтльменаў. Ужо на працягу некалькіх стагоддзяў Вэстмінстэр мае статус «сіці». У 1965 годзе ён стаў часткай цырыманіяльнага графства Вялікі Лондан. Менавіта ў Вэстмінстэры размешчаны знакамітыя вуліцы Мэл, Пікадылі, Уайтхол, Даўнінг-стрыт і Бейкер-стрыт. Гісторыя![]() Гісторыя Вэстмінстэра ўзыходзіць да нармандскага заваявання Англіі. У сярэдзіне XI стагоддзя кароль Эдуард Спаведнік пачаў будаўніцтва Вэстмінстэрскага абацтва. Паміж абацтвам і ракой ён пабудаваў Вэстмінстэрскі палац, будучую рэзідэнцыю англійскіх каралёў. Гэта будаўніцтва стала сімвалам пераходу багацця і ўлады з лонданскага Сіці — старажытнага цэнтра Лондана — у Вэстмінстэр.[3] Шмат стагоддзяў Вэстмінстэр быў аддзелены ад лонданскага Сіці. Гэта працягвалася да XVI стагоддзя, калі горад паглынуў навакольныя тэрыторыі, у тым ліку вёскі, такія як Мэрылебан і Кенсінгтон. У той час пачаў стварацца сучасны Вялікі Лондан. Сучасны Вэстмінстэр сфарміраваўся ў 1965, калі аб'ядналіся тры сталічныя раёны: Мэрылебан, Падынгтан і меншы з іх Вэстмінстэр, які ўключаў Соха, Мейфэр, Джэймсес, Стрэнд, Вэстмінстэр, Пімліка, Белгравію і Гайд-парк[4]. Аб'яднанне адбылося пасля зацвярджэнне Акта аб лонданскім кіраванні 1963. Паводле гэтга акта значна скарачалася колькасць раёнаў і мясцовыя органы ўлады кіравалі вялікімі раёнамі, як па геаграфіі, так і па насельніцтве. Пасля гэтых змен граніцы Вэстмінстэра, як і іншых бора Лондана, практычна не змяняліся. НасельніцтваПаводле звестак перапісу 2011 года ў Вэстмінстэры пражывала 219 600 чалавек. З іх 14,9 % складалі дзеці (да 15 гадоў), 72 % асобы працаздольнага ўзросту (ад 16 да 64 гадоў) і 13,1 % асобы пажылога ўзросту (ад 65 гадоў і вышэй)[1]. Этнічны складАсноўныя этнічныя групы, паводле перапісу 2007 года[5]: 71,2 % — белыя, у тым ліку 49,0 % — белыя брытанцы, 2,8 % — белыя ірландцы і 19,4 % — іншыя белыя (яўрэі, грэкі, амерыканцы, італьянцы, партугальцы, іспанцы, рускія, французы, немцы, шведы, ісландцы, венгры); 8,5 % — выхадцы з Паўднёвай Азіі, у тым ліку 4,8 % — індыйцы, 2,3 % — бенгальцы і 1,4 % — пакістанцы; 6,6 % — чорныя, у тым ліку 2,5 % — чорныя карыбцы (ямайцы), 3,4 % — чорныя афрыканцы (нігерыйцы, ганцы, кангалезцы) і 0,7 % — іншыя чорныя; 4,4 % — метысы, у тым ліку 1,5 % — азіяты, якія змяшаліся з белымі, 0,8 % — чорныя карыбцы, што змяшаліся з белымі, 0,7 % — чорныя афрыканцы, якія змяшаліся з белымі і 1,4 % — іншыя метысы; 3,2 % — кітайцы; 2,1 % — іншыя азіяты (туркі, ліванцы, курды, тайцы); 4,1 % — іншыя (егіпцяне, мараканцы). РэлігіяСтатыстычныя звесткі па рэлігіі ў бора на 2011 год[6]:
УрадВэстмінстэр падзелены на 20 выбарчых акруг, кожная з якіх абірае па тры члены ў раённы савет. У наш час Савет Вэстмінстэра складаецца з 48 членаў кансерватыўнай партыі і 12 членаў лейбарысцкай партыі. Адміністрацыйны падзел![]() Вэстмінстэр ахоплівае цалкам ці часткова наступныя раёны Лондана:
ЭканомікаУ Вэстмінстэры знаходзяцца офісы шматлікіх кампаній, у тым ліку сусветныя ці еўрапейскія штаб-кватэры. Найбольш вядомыя сусветныя і нацыянальныя кампаніі, размешчаныя тут: ![]()
СлавутасціУ Вэстмінстэры знаходзяцца шматлікія са славутасцей Лондана. Найбольш папулярныя сярод турыстаў месца гэта Букінгемскі палац, Вэстмінстэрскі палац (Парламент), Біг-Бен і суседняе Вэстмінстэрскае абацтва. Паркі і скверыУ Вэстмінстэры знаходзяцца Грын-парк, Гайд-парк, Кенсінгтонскія сады, Рыджэнтс-парк і Сент-Джэймскі парк. Акрамя паркаў у межах бора, Вэстмінстэр утрымлівае крэматорый у бора Барнет. Транспарт![]() МастыУ Вэстмінстэры знаходзяцца Чэлсі, Хангерфард-Брыдж, Гросвенар-Брыдж, Ламбецкі мост, Воксхальскі мост, мост Ватэрлоа і Вэстмінстэрскі мост. ЧыгункаНа тэрыторыі акругі чатыры чыгуначныя вакзалы: Чарынг Крос, Мэрылебан, Падынгтан і Вікторыя. МетроУ Вэстмінстэры знаходзяцца 27 станцый метро. Праз яго праходзяць 10 ліній. Адукацыя![]() У Вэстмінстэры працуе шмат муніцыпальных дзіцячых пачатковых і сярэдніх школ. Таксама ў бора знаходзяцца добраахвотніцкія школы царквы Англіі (CE), рымска-каталіцкай царквы (RC) і неканфесійныя (ND).[24] Універсітэты і каледжыАсноўныя ўніверсітэты і каледжы Вэстмінстэра:
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia