Санта-К’яра
Санта-К'яра (італ.: Santa Chiara, Царква святой Клары з Асізі) — рэлігійны комплекс у Неапалі, які ўключае ў сябе манастыр, грабніцы і археалагічны музей. Манастыр быў пабудаваны ў 1310-1340 гадах каралём Робертам Мудрым у якасці пахавальні каралёў анжуйскай дынастыі. Першапачаткова манастыр будаваўся ў традыцыйным правансальска-гатычным стылі, але ў XVII-XVIII стагоддзях быў перабудаваны ў стылі барока. Падчас Другой сусветнай вайны будынак быў практычна цалкам знішчаны бамбаваннямі. Пасля рэстаўрацыі ў 1953 годзе царква вярнула сваё першапачатковае аблічча. Асобна ад будынка размешчана званіца. Яе будаўніцтва было пачата ў 1328 годзе, а завершана толькі ў эпоху Рэнесансу. Крытая галерэя, калоны і лаўкі клуатра царквы ўпрыгожаны маёлікай, якая паказвае карціны з жыцця Неапаля — карнавалы, марскія падарожжы, паляванне. Пахаванні
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia