Кастэль-Нуова
![]() Кастэль-Нуова (Castel Nuovo; літаральна: «Новы замак»), таксама Маскіа Анджаіна (Maschio Angioino) — замак, узведзены каралём Карлам Анжуйскім на ўзмор’і ў Неапалі ў сувязі з пераносам сталіцы яго уладанняў з Палерма. Будаўніцтва пачалося пад наглядам французскіх ваенных інжынераў у 1279 годзе і працягвалася тры гады. Сіцылійская вячэрня так і не дазволіла заснавальніку усяліцца ў замак. Першым манархам, які размясціўся ў Кастэль-Нуова з усім сваім дваром, быў яго сын Карл II. Пры ім і яго пераемніках Кастэль-Нуова заставаўся цэнтрам палітычнага жыцця Паўднёвай Італіі. Тут адрокся ад тыяру Цэлесцін V і быў абраны яго пераемнікам Баніфацый VIII. ![]() Пасля розных паляпшэнняў, зробленых пры каралю Роберце, замак быў спустошаны войскамі Людовіка Венгерскага. Каралева Джаванна адбудавала ўмацаванні і вытрымала ў замку аблогу венгерскай арміі. Пасля яшчэ некалькіх аблог кароль Альфонс V загадаў умацаваць замак на выпадак гарматнага абстрэлу. Пры ім жа над варотамі з’явілася трыумфальная арка з выявай яго ўступлення ў горад — першы твор рэнесанснай архітэктуры ў Паўднёвай Італіі. У 1494 годзе Кастэль-Нуова зноў аблажылі варожыя арміі (на гэты раз французскія). Пасля пераходу неапалітанскай кароны да іспанскіх Габсбургаў тыя бывалі ў Неапалі толькі наездамі і, як правіла, спыняліся ў гэтым замку. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia